20 красавiка 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму незалежныя прафзвязы такія нязручныя для ўладаў?

1
Чаму незалежныя прафзвязы такія нязручныя для ўладаў?

На полацкім прадпрыемстве не даюць распаўсюджваць інфармацыю аб СПБ.

Начальнік аховы ААТ «Полацк-Шкловалакно» забараніў прадстаўнікам Свабоднага прафзвязу Беларусі (СПБ) павесіць інфармацыйны лісток на стэнд для грамадскіх арганізацый на прахадной завода. Вось што распавялі сайту «Свабодны прафзвяз - Полацк» прафсаюзныя актывісты.

У дзень сустрэчы Старшыні СПБ Мікалая Шараха з дырэктарам Алегам Курыліным 19 ліпеня прадстаўнікоў СПБ сустрэў на прахадной начальнік аховы і вырваў з рук прадстаўніка СПБ Віктара Стукава інфармацыйны лісток прафзвязу. Гэта адбылося падчас размяшчэння лістка на стэндзе для грамадскіх арганізацый. Начальнік аховы сказаў, што вы не маеце права размяшчаць тут свае аб'явы, - «Мне ніякіх ўказанняў на гэты конт не паступала», - сказаў начальнік аховы, які не назваў сваё прозвішча.

Віктару давялося размаўляць з начальнікам аховы на падвышаных нотах. Такога парушэння правоў працоўных ранейшыя начальнікі на заводзе не дапускалі. Увесь час дзейнічала вусная дамоўленасць прафзвязу СПБ і адміністрацыі завода, што адна ячэйка на стэндзе для грамадскіх арганізацый прадстаўляецца Свабоднаму прафзвязу.

І за ранейшым дырэктарам Бунаковым былі праблемы з размяшчэннем інфармацыі прафзвязу на стэндзе прахадной завода. Але ранейшая адміністрацыя не дзейнічала так нахабна, прафсаюзныя ўлёткі канфіскоўваліся таемна, калі нікога не было на прахадной (так бы мовіць без сведак).

Такім чынам сведчым, што нахабства адміністрацыі (працоўнага лагера) завода ўзрастае. Прагназуем, што гэтая неадэкватнасць адміністрацыі будзе ўзрастаць, пакуль не атрымае адпаведны адпор ад працоўных завода.

Трэба сказаць, што ранейшыя дырэктара (Сівы і Качаноўскі) паводзілі сябе ва ўзаемастасунках з прафзвязам СПБ больш адэкватна, не так нахабна.

На сустрэчы са старшынём прафзвязу СПБ генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Алег Курылін абяцаў разабрацца з сітуацыяй і даць адказ праз тыдзень. Дырэктар заяўляў што на заводзе няма парушэнні Канвенцый Міжнароднай Арганізацыі Працы, але гэты факт сведчыць пра відавочнае грубае парушэнні Канвенцыі МАП №87 аб абароне правоў прафзвязу. Прафзвяз СПБ чакае безумоўнага і неадкладнага аднаўлення права прафзвязу на свабодны распаўсюд інфармацыі аб сваёй дзейнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках