24 красавiка 2024, Серада, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцінас Нагявічус: Без новага падатку на аўтамабілі не абысціся

2
Марцінас Нагявічус: Без новага падатку на аўтамабілі не абысціся
МАРЦІНАС НАГЯВІЧУС
ФОТА: DELFI

Як Літва развязвае пытанні забруджвання навакольнага асяроддзя.

Урад Літвы абяцае ўвесці падатак на аўтамабілі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Ці патрэбны ён і ці не апынецца залішне цяжкім для некаторых небагатых жыхароў краіны? Пра гэта для Сharter97.org распавёў Марцінас Нагявічус, прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі аднаўляльнай крыніцы энэргіі.

- Навошта ўводзіць яшчэ адзін падатак?

- Перш за ўсё гэты падатак варта разглядаць не як фіскальны захад (хоць было б выдатна, калі б дадатковыя даходы бюджэту дазволілі б знізіць падаходныя падаткі), а як сродак матывацыі людзей набываць аўтамабілі, якія менш забруджваюць навакольнае асяроддзе. У некаторых выпадках, магчыма, гэта прымусіць людзей адмовіцца ад ідэі набыць аўтамабіль для другога ці трэцяга сямейніка.

Рост забруджвання ў транспартным сектары Літвы проста трагічны. Нягледзячы на тое, што мы імкнёмся скараціць выкіды CO2 на 9% да 2030 года ў параўнанні з узроўнем 2005 года, напраўду выкіды CO2 ад аўтамабільнага транспарту павялічыліся больш чым на 40% (з 2005 года). Натуральна, штосьці трэба ж рабіць, таму што інакш не атрымаецца дасягнуць мэты скараціць выкіды.

Іншыя кажуць, што неабходна павысіць акцызны збор, увёўшы падатак на CO2, які залежыць ад расходу паліва, а не ад характарыстык аўтамабіля, прыпаркаванага ў гаражы. Вядома, гэта было б больш лагічна, але гэта не можа быць зробленае без праблем з «уцечкамі», калі такі ж закон не прымуць у суседніх краінах.

У адваротным выпадку проста павялічыцца незаконная кантрабанда або легальны ўвоз паліва жыхарамі памежных раёнаў, якія будуць ездзіць у суседнія краіны запраўляць свае аўтамабілі, а затым перапрадаваць паліва на чорным рынку.

Магчыма, на паперы, вынік і будзе выглядаць добра, але мы напраўду не толькі страцім акцызы, але і забруджванне скараціць не атрымаецца.

Мы дзіўна выглядаем у кантэксце ЕЗ, бо наша краіна практычна апошняя, якая не ўвяла падатак на аўтамабілі, хоць Еўрапейская камісія кожны год у сваіх рэкамендацыях раіць нам гэта зрабіць.

- Урад кажа аб падатку на аўтамабілі, якія выдзяляюць больш за 130 г/км дыяксіду вугляроду і абяцае, што гэта будзе падатак на некалькі дзясяткаў еўраў...

- Добра, што першапачаткова прапануецца невялікі, хутчэй сімвалічны, чым рэальны падатак. Аднак, на маю думку, адначасова варта зацвердзіць план падвышэння надбаўкі за забруджванне, які б прадугледжваў, што цягам наступных 5-7 гадоў, калі большасць людзей памяняюць аўтамабіль, падатак на забруджванне аўтамабіля ў грашовым эквіваленце будзе не меншы, чым выдаткі на запраўку некалькіх поўных паліўных бакаў. У адваротным выпадку ідэя такога падаткаабкладання не спрацуе.

- Падатак павінен быць аднолькавым для багатых і бедных?

- Я б настойліва парэкамендаваў ураду пазбягаць усіх выняткаў, заснаваных на развязанні сацыяльных пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з новым падаткам, у тым ліку і для насельніцтва з самым нізкім узроўнем даходу. Гэтыя праблемы павінны развязвацца не з дапамогай дазволаў на забруджванне, а з дапамогай дадатковай сацыяльнай дапамогі. Такім чынам будзе прасцей кіраваць працэсам, а заадно перашкаджаць жыхарам з нізкім прыбыткам забруджваць навакольнае асяроддзе.

Я разумею, што палітыкам цяжка прымаць непапулярныя пастановы. Але ў некаторых выпадках апазіцыя павінна дапамагчы кіроўнай партыі прыняць і ажыццявіць гэтую пастанову, а не выкарыстоўваць гнеў людзей з нагоды новых падаткаў. Дапамагаючы людзям зразумець, чаму і для чаго прымаюцца ўсе гэтыя пастановы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках