19 красавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адноўленая храналогія знікнення Гурбангулы Бердымухамедава

Адноўленая храналогія знікнення Гурбангулы Бердымухамедава
ГУРБАНГУЛЫ БЕРДЫМУХАМЕДАЎ

Ці жывы кіраўнік Туркменістана?

Эмігрант з Туркменістана Руслан Мяціеў, які пераехаў у Нідэрланды, аднавіў хроніку падзей, што папярэднічаюць паведамленню аб смерці прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Пра гэта піша «Росбалт».

Апошні раз Бердымухамедаў з'явіўся на публіцы 5 ліпеня на пашыраным пасяджэнні ўрада. Затым журналісты-следчыя высветлілі, што 12 ліпеня самалёт прэзідэнта прызямліўся ў ФРГ, дзе цяпер знаходзіцца на лячэнні маці кіраўніка рэспублікі.

15 ліпеня ў туркменскіх СМІ сталі з'яўляцца звесткі пра пачатак водпуску прэзідэнта і яго вольны час. Адзначалася, што ён займаўся сваёй новай навуковай працай - томам кнігі «Лекавыя расліны Туркменістана». Апазіцыянеры выказалі сумненне ў праўдзівасці сюжэту пра кіраўніка дзяржавы, бо Бердымухамедаў быў апрануты ў кашулю з доўгім рукавом, а ў Туркменістане ў той дзень было плюс 45 градусаў па Цэльсіі.

Першае паведамленне пра смерць прэзідэнта з'явілася ў ноч 20 ліпеня на YouTube, яно было зробленае пісьменнікам Акмухамедам Вельсапаравым. Яно выклікала вялікі ажыятаж у СМІ.

Дырэктар Цэнтра маніторынгу еўразійскіх праблем, палітолаг Аслан Рубаеў 21 ліпеня са спасылкай на крыніцу, якая паведаміла пра смерць туркменскага лідара, у той жа дзень прынёс прабачэнні за памылку, звязаную са звесткамі пра смерць Бердымухамедава. Ён адзначыў, што гэтую інфармацыю зняпраўдзіла тая ж яго крыніца, якая паведаміла пра гэта першапачаткова.

Пасольства Туркменістана ў Маскве назвала інфармацыю пра смерць Бердымухамедава абсалютнай хлуснёй. Крыніца ў палітычных колах краіны паведаміла «Ленте.Ру», што кіраўнік рэспублікі не з'яўляецца на публіцы, бо з'ехаў да хворай маці.

Пасля гэтых паведамленняў Бердымухамедаў пакуль на публіцы не з'яўляўся, адзначае «Росбалт». Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Туркменістана пісала пра апошнія навіны ягонай дзейнасці 21 ліпеня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках