25 красавiка 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў кандыдата на пасаду генпракурора Украіны

7
Зяленскі назваў кандыдата на пасаду генпракурора Украіны
РУСЛАН РАБАШАПКА

Прэзідэнт Украіны назваў магчымую замену Юрыю Луцэнку.

Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Руслан Рабашапка можа замяніць на пасадзе генеральнага пракурора Юрыя Луцэнку, паведамляе theБабель.

Пра гэта журналістам заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пасля заканчэння дакладу Нацпаліцыі аб расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета.

«Мажліва, гэта адзін з варыянтаў, адзін з прэтэндэнтаў. З самага пачатку маёй прэзідэнцкай кампаніі я казаў, што Рабашапка круты спецыяліст, я бачу яго адным з прэтэндэнтаў», - сказаў Зяленскі.

Адзначым, што Зяленскі быў засмучаны тым, што Луцэнка не з'явіўся сёння на прадстаўленне публічнай справаздачы праваахоўнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках