25 красавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

64-гадовы гамяльчук вывучыў кітайскую мову і паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт

26
64-гадовы гамяльчук вывучыў кітайскую мову і паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт
ЯЎГЕН ШУПЕНЯ (СПРАВА)

У Яўгена Шупені ўжо ёсць дзве вышэйшыя адукацыі.

Пенсіянер з Гомеля Яўген Шупеня ў свае 64 падаў дакументы на факультэт кітайскай мовы і культуры Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, піша tut.by.

Як высветлілася, цэлы год мужчына наведваў падрыхтоўчае аддзяленне ў ГДУ імя Ф. Скарыны. На факультэце давузаўскай падрыхтоўкі ён абраў тры прадметы - расейскую і ангельскую мовы, а таксама гісторыю Беларусі. Кітайскую ж вучыў дома самастойна.

Сам абітурыент ад сустрэч з журналістамі адмаўляецца. «Я здагадваўся, што будзе ўвага, таму адразу для сябе вызначыў - ніякіх інтэрв'ю даваць не буду. Не намагайце».

У выніку на ЦТ Яўген Адамавіч набраў высокія балы. 99 - па расейскай, 92 - па гісторыі Беларусі, 85 - па ангельскай і 70 балаў па кітайскай мове - пра гэта ён сам распавёў у водгуку на сайце факультэта.

Паколькі ў Яўгена Адамавіча ўжо ёсць дзве вышэйшыя адукацыі, навучанне для яго будзе платным - канчаткова аб залічэнні стане вядома 4 жніўня.

Калі ён паступіць, давядзецца змяніць адрас, бо каб вучыцца на дзённым аддзяленні сталічнай ВНУ, неабходна перабрацца з Гомеля ў Менск. Жыць пенсіянер плануе, паводле звестак журналістаў, у студэнцкім інтэрнаце.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках