19 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра справу Шарамета: Думаю, што будзе вынік

11
Зяленскі пра справу Шарамета: Думаю, што будзе вынік
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Прэзідэнт Украіны азнаёміўся з сакрэтнымі матэрыяламі паводле справы забойства беларускага журналіста.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля дакладу кіраўніка Нацпаліцыі Сяргея Князева тэт-а-тэт заклікаў не ціснуць на супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Пададзеныя Князевым матэрыялы пераканалі яго, што вынік у расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета будзе. Пра гэта ён паведаміў сёння журналістам, піша liga.net.

«Тое, што я цяпер убачыў - я хацеў бы, каб мы не вельмі ціснулі на супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Там сапраўды вельмі шмат працы. Я ўпэўнены, што яны вельмі многія факты паказаць вам проста не маглі. Я з такім жа настроем прыйшоў, але цяпер разумею, чаму не маглі (распавесці журналістам, - рэд.), бо ў гэтай справе нам з вамі патрэбен вынік, і гэта самае галоўнае», - сказаў ён.

Вярнуўшыся да прэсы, Зяленскі паведаміў, што ўбачыў шмат матэрыялаў. «З таго, што я ўбачыў - не магу сказаць, у які тэрмін - але, думаю, у нас будзе вынік. І паліцыя сапраўды знойдзе, і ім дапаможа і пракуратура, і Служба бяспекі скончыць гэтую справу, і людзі, якія ўчынілі злачынства, будуць знойдзеныя», - сказаў ён, паўтарыўшы, што гэта пакуль усё, што ён можа сказаць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках