29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапрацаваны дэкрэт аб «дармаедах» выклікаў новую хвалю незадаволенасці

25
Дапрацаваны дэкрэт аб «дармаедах» выклікаў новую хвалю незадаволенасці

Павышэнне камунальных выплат для «дармаедаў» аказалася вельмі высокім.

Паводле дапрацаванага дэкрэту працаздольныя, незанятыя ў эканоміцы, павінны аплачваць паслугі камунальнікаў у павышанай суме. Павышэнне было даволі высокім, як паказалі лічбы за падагрэў гарачай вады. Напрыклад, для жыхаркі Гомеля Марыі Тарасенкі, гэтая сума павялічылася на 550 адсоткаў, кажа «Радыё Рацыя» сябра праваабарончага цэнтру «Вясна», прававы інспектар прафзвязу РЭП Леанід Судаленка:

- З восені, менавіта з 1 кастрычніка гэтага года яшчэ падаражэе ацяпленне і газазабеспячэнне. І калі гэтыя яшчэ дзве опцыі падаражэюць ізноў жа ў пяць з паловай разоў, то тады ніводны сямейны бюджэт працаздольных, якіх унеслі ў гэты спіс так званых дармаедаў, не здольны вытрымаць.

Са слоў Леаніда Судаленкі, яшчэ сямі беспрацоўным ён дапамог напісаць скаргі аб незаконным унясенні іх у спіс «дармаедаў». Усе скаргі задаволеныя паводле самых нязначных падстаў. На думку Судаленкі, самым разумным было б пакласці дэкрэт пад сукно і забыцца пра яго.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках