25 красавiка 2024, Чацвер, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель абваліцца на 17%?

7
Расейскі рубель абваліцца на 17%?

У базавым сцэнары аналітыкаў даляр падаражэе да 74 расейскіх рублёў, а песімістычным - да 80.

Сусветнай эканоміцы ў 2020 годзе трэба будзе перажыць сістэмны крызіс праз тарыфныя войны і рэзкае замаруджванне сусветнага гандлю, які для Расеі выльецца ў падзенне попыту на сыравінныя тавары, шокавае скарачэнне экспартных даходаў і ў канчатковым выніку новую, маштабную дэвальвацыю рубля, паведамляе finanz.ru.

Такія ацэнкі расейскае рэйтынгавае агенцтва АКРА заклала ў базавы сцэнар удакладненага макрапрагнозу на 2019-23 гг. Яго тэкст апублікаваны на сайце агенцтва.

«З вялікай імавернасцю ўзаемнае павышэнне мытаў ЗША і іншымі краінамі прывядзе да стагнацыі або эканамічнага спаду» ўжо ў наступным годзе: амерыканская эканоміка скоціцца ў першую за 11 гадоў рэцэсію (-0,7%), тэмпы росту ў Кітаі, ужо мінімальныя за 25 гадоў, паваляцца да 4% у год, а эканоміка Еўразвязу застанецца ў пастцы стагнацыі - яе ВУП дадасць усяго 0,2%.

«Больш за 20% экспарту Расеі прыпадае на прамых удзельнікаў (гандлёвых) «войнаў» і краіны з рызыкай увядзення пратэкцыянісцкіх мер у найбліжэйшай будучыні», - нагадваюць у АКРА: гэта ўдарыць па попыту на сыравінныя тавары, за кошт якіх расейская эканоміка атрымлівае тры чвэрці экспартных даходаў.

Цэны нафты Urals з 63 даляраў за барэль упадуць да 53 даляраў. У выніку Расея недалічыцца 43 мільярдаў даляраў валютнага даходу, што прывядзе да 17-адсоткавага абвалу рубля, падлічылі ў агенцтве.

Пры падзенні экспарту з 401 да 358 млрд даляраў сярэдні курс даляру, згодна з прагнозам АКРА, складзе 73,8 рубля, што на 10,6 рубля, або 16,7% вышэй за бягучы ўзровень (63,2 рубля на МасБіржы паводле стану на 16.00 мск).

Еўра паднімецца вышэй 80,3 рубля (супраць 70,5 рубля на 23 ліпеня).

Хоць бюджэтнае правіла, што дзейнічае з 2017 года, заклікана абараніць валютны рынак ад рэзкіх ваганняў нафты, «агульны рост нявызначанасці і шок фізічных аб'ёмаў экспарту негатыўна адаб'юцца на інвестыцыйных планах кампаній з розных галін, а рэалізацыя валютнай рызыкі ўдарыць па рэальных даходах насельніцтва і аб'ёмах спажывання» , гаворыцца ў прагнозе.

Зрэшты, да рэцэсіі ў Расеі гандлёвыя войны ў базавым сцэнары не прывядуць, але выбрацца з стагнацыі не дазволяць, мяркуюць у АКРА: рост ВУП складзе 0,9% сёлета і 0,8% у наступным годзе.

Рэальныя даходы насельніцтва, якія абрынуліся за час крызісу на 8,3%, застануцца на ўзроўнях пачатку 2010-х: сёлета яны дададуць 0,2%, у наступным - 0,3%, а на дасанкцыйны ўзровень не вернуцца нават праз пяць гадоў, папярэджвае агенцтва: назапашаным вынікам да 2023 года рост паказчыка складзе толькі 4,1%.

У канчатковым выніку расейская эканоміка застаецца функцыяй ад сусветных коштаў на сыравіну, і калі падзенне нафты да 50 даляраў яна зможа перажыць без рэцэсіі, то 40 даляраў за барэль ужо справакуе новы віток крызісу.

У песімістычным сцэнары АКРА - з нафтай па 40, падзеннем ВУП ЗША на 1,5%, запаволеннем Кітая да 3,9% і скочвання ў рэцэсію Еўразвязу (-0,5%), - эканоміка РФ сыдзе ў мінус на 2,2%.

У гэтым выпадку курс даляру ўзляціць да 79,5 рубля, еўра - да 87,5 рубля, інфляцыя разгоніцца да 5,6%, а ЦБ адновіць павышэнне працэнтнай стаўкі (да 9,25% гадавых), каб абараніць валютны рынак і заціснуць грашовую масу, не дазваляючы ёй разганяць рост коштаў на ўзроўні спажыўцоў.

Рэальныя даходы насельніцтва ў такім сцэнары абрынуцца на 4,1%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках