19 красавiка 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар ФБР: РФ мае намер працягнуць умяшанне ў выбары ЗША

1
Дырэктар ФБР: РФ мае намер працягнуць умяшанне ў выбары ЗША

Крыстафер Рэй заявіў на слуханнях у Сенаце, што меры па стрымліванні Расеі недастатковыя.

Расея мае намер умешвацца ў выбары ў ЗША, нягледзячы на санкцыі і іншыя меры стрымлівання, заявіў у аўторак дырэктар ФБР Крыстафер Рэй, паведамляе «Голос Америки».

«Расея абсалютна цвёрда мае намер паспрабаваць умяшацца ў нашы выбары», - заявіў Рэй на слуханнях у сенацкім Юрыдычным камітэце.

Рэй даў паказанні ў камітэце за дзень да таго, як у Кангрэсе выступіць былы спецпракурор Роберт Мюлер, які праводзіў расследаванне пра расейскае ўмяшанне ў прэзідэнцкія выбары 2016 года.

«Усё, што мы зрабілі ў дачыненні да Расеі, не стала дастатковым стрымліваючым фактарам? - запытаў кіраўнік камітэта сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. - (Нягледзячы на) усе санкцыі, усе размовы, яны працягваюць у тым жа духу?»

«Так. Я перакананы, што, пакуль яны не спыняць, гэта азначае, што іх стрымліваюць недастаткова», - адказаў Рэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках