25 красавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога: прафзвяз РЭП дапамог працаўніцы атрымаць ад «Гіпа» $1450

2
Перамога: прафзвяз РЭП дапамог працаўніцы атрымаць ад «Гіпа» $1450
Аксана Урублеўская

Аксану Урублеўскую аднавілі на ранейшай пасадзе ў краме.

Аксана Урублеўская блізу года прапрацавала старэйшым касірам у «Гіпа», які знаходзіцца ў Заслаўі. Яшчэ ў сакавіку Аксана напісала заяву на звальненне. Загадчыца крамы спачатку была гатовая адпусціць работніцу на пагадненне бакоў пры ўмове, што жанчына падрыхтуе сабе замену (знойдзе і навучыць новага супрацоўніка), але наймальнік перадумаў: загадам ад 13 траўня (у яе выхадны дзень) наймальнік звольніў Аксану Урублеўскую за «сістэматычнае невыкананне абавязкаў без паважных прычын», паведамляе praca-by.info.

23 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Менска вынес пастанову па пазову Аксаны Урублеўскай да ўнітарнага прадпрыемства «БелВілесдэн»: абавязаў наймальніка выплаціць сярэдні заробак за час вымушанага прагулу і 300 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды - выніковая сума да выплаты склала 2900 рублёў. Прычым аднаўленне на працы і выплата сярэдняга заробку за месяц, паводле закона, падлягае неадкладнаму выкананню.

Аксана Урублеўская ўжо сёння перадала працоўную кніжку для змены запісу аб звальненні, а з заўтрашняга дня яна павінна прыступіць да выканання працоўных абавязкаў, - адзначыў юрыст Ігар Комлік, прававы інспектар прафзвязу РЭП. Менавіта ён прадстаўляў інтарэсы пазоўніка ў судзе.

Але гісторыя з пацукамі і прусамі не скончылася хэпі-эндам. Суд не задаволіў патрабаванне пазоўніцы аб звальненні паводле артыкула 41 Працоўнага кодэкса, хоць парушэнне бяспечных і здаровых умоў працы ў краме, дзе працавала Аксана Урублеўская пацверджанае санітарна-эпідэміялагічнай службай і МНС.

23 ліпеня Аксана Урублеўская напісала паўторную заяву на звальненне паводле пагаднення бакоў.

- Пасля яе звароту ў Дзяржінспекцыю працы ў сувязі з ўмовамі, якія парушаюць яе права на здаровую і бяспечную працу, стаўленне да жанчыны з боку наймальніка прадузятае. Таму яна, як і ў самым пачатку гісторыі, звярнулася з заявай на звальненне паводле пагаднення бакоў. Афіцыйнай рэакцыі наймальніка пакуль няма, аднак жанчыне на словах паведамілі, што, хутчэй за ўсё, у парыве працоўных адносін будзе адмоўлена. У такім выпадку ў нас не застанецца іншага выйсця, акрамя як дамагацца звальнення 41 паводле артыкула Працоўнага кодэкса. Згодна з пастановай пленума Вярхоўнага суда №4 ад 26.06.2008 года, падставай для скасавання працоўных адносін паводле артыкула 41 з'яўляецца «невыкананне наймальнікам абавязкаў у арганізацыі працы работніка можа выяўляцца, між іншым, у не забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы», - рэзюмаваў Ігар Комлік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках