29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар прыватнага прадпрыемства: Годзе карміць паразіта!

63
Дырэктар прыватнага прадпрыемства: Годзе карміць паразіта!

Кожны з нас павінен пераасэнсаваць сітуацыю, у якой знаходзіцца наша краіна.

У рэдакцыю Charter97.org напісаў дырэктар прыватнага прадпрыемства Пётр Бычко:

- Што будзе з дрэвам, калі на ім будзе 25 гадоў жыць і размнажацца паразіт, пускаючы карані ў глыб, высмоктваючы ўсе сокі жыцця? Магчыма, яно не загіне, але жыццё ў ім не будзе такім актыўным, такім як раней.

Як той казаў: «Жыць будзеце дрэнна, але нядоўга».

Усе абяцанні дыктатара за гэтыя 25 гадоў ужо выклікаюць істэрычны смех, на гэтыя тэмы ўжо даўно ходзяць анекдоты і з'явіліся мемы.

У нас будуюцца палацы для уцех Лукашэнкі, а на суседніх вуліцах у анкалагічных клініках не могуць набыць неабходныя лекі для хворых.

У нас дыктатар набывае новыя лімузіны, а людзям з інваліднасцю не могуць зрабіць пандусы ў пад'ездзе.

У нас будуюць атамную станцыю, якая нікому не патрэбная, падвяргае нашы жыцці і жыцці нашых суседзяў небяспецы, а ў лякарнях і паліклініках вакцыны з перабоямі і чарга на МРТ па паўгода. А ў Берасцейскай вобласці і зусім няма магчымасці яго зрабіць.

Беларусь - краіна, дзе ўлада ўтойвае праўду ад людзей, спрабуе перапісаць гісторыю і гатовая ўзараць магілы тых, хто загінуў у барацьбе за праўду, а потым пабудаваць на гэтым месцы забягалаўку для такой жа брыдоты, якая і стварыла гэтыя брацкія магілы.

Мы жывем з дыктатарам, які ўхваляе дзеянні Гітлера і не ведае, хто такі Скарына.

Спрабуючы знайсці хоць нешта станоўчае, што было зроблена за гэты час, я, на жаль, не знаходжу!

Усе нашы законы і ўказы накіраваныя на тое, каб нас у чымсьці абмежаваць, ушчаміць. Увесь гэты час нас спрабуюць прынізіць і адабраць нашы апошнія каштоўнасці: свабоду выбару і здольнасць разумна глядзець на тое, што адбываецца.

Усе дзеянні ўлады з 1994 года былі накіраваныя на падаўленне свабоды слова і думкі. Законы, якія абараняюць уладу і парушаюць канстытуцыю і нашы правы, - вось прыярытэт дыктатара і ягонай світы.

А мы ўсе сядзім і чакаем, што нешта зменіцца.

Я ні разу не галасаваў за Лукашэнку і нават больш, я ніколі не хадзіў на гэтыя «выбары» без права выбару. Я ладзіў байкот гэтых «выбараў».

Сёння я не магу маўчаць, сёння я ўстаю і кажу, што гэтага паразіта трэба гнаць! І проста словы тут не дапамогуць! Кожны з нас павінен пераасэнсаваць сітуацыю, у якой знаходзіцца наша краіна, дзякуючы дыктатару і прыдворным блазнам у пагонах, якія замучылі людзей.

Годзе быць рабамі, годзе дазваляць зневажаць сябе, годзе глядзець на гэтую карумпаваную ўладу бязбожнікаў! Пара даць адпор гэтым паразітам, якія пажыраюць нашу кроў!

Хай пачнецца час абуджэння ў нашай краіне! Няхай Бог дабраславіць нашу краіну! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках