29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ні дырэктара, ні заробку, нават кубка няма!»

12
«Ні дырэктара, ні заробку, нават кубка няма!»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Праграміст з'ехаў у адпачынак на тыдзень, а вярнуўся ў пусты офіс.

Чацвёртага ліпеня Максім яшчэ працаваў праграмістам у кампаніі «Люмен цэнтр». Потым паехаў у адпачынак за свой кошт, адпачыў, 15 ліпеня вярнуўся ў Беларусь і пайшоў у офіс. Адкрыў ключамі дзверы - і здзівіўся. Ад месца ранейшай працы засталіся адны белыя сцены, знік нават кубак. Астатнюю прастору запаўняла пустата. Максім кажа, афіцыйна ён не звольнены: працоўную яму ніхто не аддаваў. Але і заробак, зразумела, цяпер таксама няма каму выплачваць - дырэктар на сувязь не выходзіць. Што рабіць, Максім не ведае, паведамляе onliner.by.

- Я працаваў праграмістам у кампаніі «Люмен цэнтр», з'ехаў на перыяд з 4 да 15 ліпеня. Прыехаў у Беларусь, а мне прыйшла SMS: «Максім, з тэхнічных прычын офіс не будзе працаваць гэты тыдзень», - распавядае мужчына. - Стаў шукаць супрацоўнікаў, дазнавацца, што гэта за тэхнічныя прычыны. Калі я прыйшоў з калегам на працу 16-га ліпеня і адкрыў кабінет, там не было ні офіса, ні кіраўніка, ні заробку - пустыя белыя сцены і падлога. Не засталося нават майго кубка! Мы высветлілі, што ўладальнік не складаў акт на ад'езд, таму яшчэ арэнда і «камуналка» засталіся неаплачанымі. Нас ніхто афіцыйна не звальняў, працоўных на руках няма, а дырэктар не выходзіць на сувязь. Мы патэлефанавалі ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы - там сказалі выклікаць міліцыю і зафіксаваць факт таго, што мы прыйшлі на працу. І так, кажуць, трэба рабіць паводле закона кожны дзень.

Але наведваць штодня пусты офіс было б дзіўна. Каб гэтага не рабіць, Максім і ягоныя калегі напісалі заказны ліст на імя кампаніі і сталі высвятляць, што гэта ў іх за таямнічы працадаўца.

- Выявілася, ён мае ў нашай краіне часовую прапіску - сам грамадзянін Ізраіля, уласнасці ў Беларусі няма. У яго і забраць няма чаго, і сам, не зразумела дзе. Што рабіць у такой сітуацыі?

На гэтае пытанне адказвае адвакатка, партнёрка адвакацкага бюро «Хмылко, Ярмош і партнёры» Менскай гарадской калегіі адвакатаў Лізавета Ярмош:

- У разгляданай сітуацыі можна звярнуцца з пісьмовай заявай да наймальніка аб звальненні ў сувязі з парушэннем апошнім заканадаўства аб працы. Хутчэй за ўсё, такое патрабаванне вернецца ў сувязі з неатрыманнем адрасатам, аднак пасля будзе довадам таго, што працаўнік ва ўстаноўленым парадку звярнуўся з заявай. Работніку мэтазгодна ў далейшым звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб звальненні і спагнанні з наймальніка ўсіх належных яму выплат. Дарэчы, у такой судовай спрэчцы работнік будзе вызвалены ад выплаты судовых выдаткаў. У далейшым можа ўзнікнуць пытанне аб прызнанні кампаніі-даўжнiка банкрутам і, у тым ліку, аб прыцягненні дырэктара кампаніі да субсідыярнай адказнасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках