19 красавiка 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гройсман пачаў рыхтавацца да перадачы ўлады

Гройсман пачаў рыхтавацца да перадачы ўлады
УЛАДЗІМІР ГРОЙСМАН

Урад Украіны складзе паўнамоцтвы на першым пасяджэнні новай Вярхоўнай Рады.

Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман заявіў, што ўсе міністэрствы павінны падрыхтоўваць так званыя справаздачы для наступных міністраў, з інфармацыяй пра мэты, задачы і дасягненні, каб цывілізавана перадаць уладу.

Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні Кабінета міністраў у сераду, паведамляе pravda.com.ua.

З ягоных слоў, для бесперапыннасці ўлады ўрад і прэм'ер-міністр складаюць паўнамоцтвы перад новай Вярхоўнай Радай на яе першым пасяджэнні. Але пры гэтым застаюцца выконваць свае абавязкі да фармавання новага ўрада.

Ён выказаў надзею, што пасяджэнне кабінета адбудзецца досыць хутка і неўзабаве будзе сфармаваны новы Кабмін.

«Разам з тым мы вельмі адказна ставімся да забеспячэння стабільнасці ва Украіне і выканання ўсіх задач, ускладзеных на ўрад у пераходны перыяд. Мы будзем забяспечваць нармальную жыццядзейнасць краіны, мы падрыхтуем краіну да ацяпляльнага сезона, каб не было ніякіх узрушэнняў. Таму што выбары - выбарамі, але людзям патрэбныя цяпло, святло і адпаведны камфорт», - заявіў Гройсман.

Кіраўнік урада адзначыў, што кожнае міністэрства павінна падрыхтаваць неабходныя матэрыялы для наступных міністраў.

«Гэта абсалютна новая традыцыя. Не пляснуць дзвярыма і сысці, а зрабіць падрыхтоўку па кожнаму міністэрству, па кожнаму кірунку, якія ёсць дасягненні, якія ёсць праблемы, якія ёсць палітыкі ў сферы гэтага міністэрства, якія ёсць мэты і задачы. Для таго, каб новы міністр, калі прыйдзе, ён атрымаў матэрыялы для поўнага азнаямлення са станам спраў», - сказаў ён.

Пры гэтым Гройсман выказаў надзею, што ў новым Кабінеце міністэрстваў будзе менш.

На ягоную думку, да 12 міністэрстваў - аптымальная мадэль функцыянавання ўрада.

Ён даручыў дзяржаўным сакратарам падрыхтаваць адпаведныя матэрыялы, каб перадаць іх новаму ўраду.

Акрамя таго прэм'ер распавёў, што хацеў бы, каб новы Кабмін прадоўжыў укараняць рэформы. Напрыклад, у сферы адукацыі, медыцыны, у пытанні дэцэнтралізацыі і так далей.

Ён нагадаў, што папярэднія гады былі няпростымі, бо ва Украіне было шмат выклікаў, у тым ліку, звязаных з вонкавымі пазыкамі.

Гройсман дадаў, што гэтыя выклікі нікуды не дзеліся і новаму Кабінету таксама давядзецца з імі спраўляцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках