16 красавiка 2024, aўторак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Трэба сказаць нашым міністрам - хлопцы, вы дарма гэтую локшыну вешаеце

13
Леанід Заіка: Трэба сказаць нашым міністрам - хлопцы, вы дарма гэтую локшыну вешаеце
Леанід Заіка

Эканаміст пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі.

У свежым выпуску праграмы на primus.by кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка распавёў, чаму Лукашэнка не падымае праблему аб стагнацыі эканомікі і нездавальняючай працы сектара кіравання дзяржпрадпрыемствамі, а прысвячае столькі часу жніву.

Нагадаем, што на селектарнай нарадзе наконт жніва Лукашэнка заявіў: «Патрабаванні будуць вельмі жорсткія, калі вы, не дай бог, праваліце ўвод у строй сянажных траншэй. Мы гаворым: трэба нарыхтаваць, трэба нарыхтаваць. Але якасных кармоў у курганах мы не атрымаем - патрэбныя траншэі».

- Вы ведаеце, чым займаецца амерыканскі прэзідэнт з раніцы? Ён выклікае да сябе жонку і кажа ёй: «Дарагая, а што ў нас са збожжам? Яна адказвае: «Са збожжам нічога, але зябліва дрэннае...» - адрэагаваў Леанід Заіка.

- Мне тэлефануе адзін пенсіянер і кажа, што прырост ВУП меншы за адсотак (0,9% - заўв. «С»), а пенсію павялічылі на 6%. А я адказваю: як жа зрабіць так, каб ты палюбіў прэм'ер-міністра? - іранізуе Заіка.

- Чаму мы не гаворым пра тое, што ў нас 40 мільярдаў запазычанасці, і ў гэтым годзе 3 млрд толькі адсоткаў трэба аплаціць? Я палічыў, што толькі на адсоткі (неяк мы плацілі па 4 млрд) можна кожнаму выпускніку школы падарыць ключы ад новай кватэры, - прадаўжае Леанід Заіка.

На думку Леаніда Заікі, макраэканамічныя паказчыкі ссунутыя, яны разбураюць эканоміку Беларусі:

- Акцэнты зробленыя ілжывыя: ставіцца задача - сабраць ураджай. У Еўропе, калі ўраджайнасць меншая за 40 цэнтнераў з гектара, гэты ўраджай не збіраюць. Цэнтроўкай павінен быць не ўраджай. Хай ім займаецца міністр сельскай гаспадаркі, калгасы і саўгасы. Маленькі ўраджай, мала збожжа - павялічце кошты.

Я заўважыў: мы перасталі есці хлеб. ...З мясам тое, што мы робім, мы можам купляць у Аргенціне - там кіло ялавічыны каштуе паўтара даляра. Каб паесці мяса, я еду ў Расею і набываю яго на 30% танней.

Леанід Заіка прывёў гісторыю, якую яму распавяла вядомая беларуская журналістка.

- Яна ехала з Польшчы, купіла мяса, загарнула ў поліэтылен і завязала вакол таліі. Уяўляеш, якая сітуацыя. Ты сядзіш дома, да цябе прыязджае каханая жанчына, пачынае распранацца і з яе падаюць кавалкі мяса...

Трэба сказаць нашым міністрам: «Хлопцы, вы дарма гэтую локшыну вешаеце. Таму што кожны прафесіянал паглядзіць на вашы «якасныя змены параметраў эканомікі». Што гэта значыць? Рэзкі тэхналагічны зрух, адбылася пераарыентацыя на новыя метады і тэхналогіі, інтэлектуальныя і іншыя.

Эканаміст успомніў, як экс-міністр адукацыі прыйшоў глядзець 3D прынтэры і спытаў стваральнікаў: «А навошта вы гэта зрабілі?»

- Я б спытаў яго: «Ты што, дурань?» - не стрымаўся Леанід Заіка і дадаў: - Міністры даюць цукеркі насельніцтву, людзі іх разгортваюць, а ўнутры хлеб.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках