24 красавiка 2024, Серада, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку і Крэмль паставілі перад непрыемнымі пытаннямі

22
Лукашэнку і Крэмль паставілі перад непрыемнымі пытаннямі

Пастарэлыя дырэктары калгасаў і былыя афіцэры КДБ не здольныя зразумець тое, што адбываецца.

«Тут - пошукі змяненняў, там - аўтарытарны прынцып стабільнасці: палітычныя працэсы ва Украіне і ў Расеі не маглі быць больш супрацьлеглымі», - піша аўстрыйскае выданне Die Presse (пераклад - inopressa.ru).

«У постсавецкай прасторы палітык Уладзімір Зяленскі ўспрымаецца як увасабленне абнаўлення. (...) Гэта нядзіўна, з улікам таго, што тут ва ўладзе доўгі час стаяць перастарэлыя дырэктары калгасаў і былыя афіцэры КДБ, - адзначае журналістка Юта Зомербаўэр. - (... ) Тое, што ў суседняй краіне кожныя некалькі гадоў натуральным чынам мяняюцца прэзідэнты, што аўтсайдэр - і разам з ім ягоная партыя - перамагае, у Расеі і Беларусі стала неспасціжным. Але, уласна, чаму? Гэтае пытанне задаюць усё больш людзей».

«У Расеі людзі Уладзіміра Пуціна гадамі кіруюць дзякуючы мантры, якая палягае ў тым, што толькі стабільнасць можа спрыяць развіццю краіны. Ва Украіне з часоў абвяшчэння незалежнасці ў 1991 годзе ўсё будзе акурат наадварот: там чароўным словам з'яўляецца «перамены», нават калі яны даюцца высокім коштам», - гаворыцца ў артыкуле.

Гэтая логіка дапамагла і Зяленскаму прыйсці да ўлады, аднак пастанову аб гэтым прынялі выбаршчыкі, а не нехта замест іх. «У Расеі, у сваю чаргу, усё ўладкаванае інакш. За мантрай стабільнасці нескладана распазнаць аўтарытарызм. У палітычных працэсах тут ідзе не сумленная, а брудная гульня. Гэта можна прасачыць цяпер па муніцыпальных выбарах у Маскве, у якіх не даюць магчымасці ўдзельнічаць дэмакратычнай апазіцыі» , - паказвае Зомербаўэр.

«Крамлёўская эліта, якая змагаецца са стратай папулярнасці, палічыла б за найлепшае ліквідаваць кожны крытычны голас. Бо прычын для крытыкі досыць і тут: эканамічны застой, менталітэт самаабслугоўвання элітаў, скарачэнні ў сацыяльнай сферы і ў адукацыі. У «кіраванай дэмакратыі» Расеі ўсё больш цяжкасцяў з кіраваннем», - канстатуе выданне.

«У пуцінскай сістэме палітыкі нясуць адказнасць перад уладай, а не перад выбаршчыкамі. (...) Калі хтосьці сыходзіць у адстаўку, то толькі таму, што пра гэта загадалі зверху», - адзначае журналістка.

«Не застрахаваны ад постсавецкіх спакус і Уладзімір Зяленскі: ні ад аўтарытарных парываў і паліттэхналагічных фокусаў, ні ад кумаўскіх абяцанак і жадання гарантавана ліквідаваць рэальных або ўяўных праціўнікаў. Погляд на лёс ягонага папярэдніка Віктара Януковіча можа зберагчы яго ад вялікіх памылак: паслядоўнікі Пуціна ва Украіне жывуць не доўга», - піша Die Presse.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках