29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпісаны «закон аб адтэрміноўцы»

8
Падпісаны «закон аб адтэрміноўцы»

Да нядаўняга часу ў Беларусі было 9 розных варыянтаў адтэрміновак.

У сакавіку загаварылі, што ў Мінабароны прапануюць даваць адтэрміноўку ад прызыву для прадаўжэння адукацыі толькі аднойчы, піша onliner.by.

24 чэрвеня быў абнародаваны праект закона, дзе норма замацаваная. Ужо 28-га чэрвеня законапраект прынялі канчаткова. «За» прагаласавалі 85 «дэпутатаў», супраць - 9. Не прайшло і месяца, як закон падпісаў Лукашэнка.

На тыдні Лукашэнка падпісаў указ №274 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве». Дакумент прадугледжвае прызыў грамадзян Беларусі мужчынскага полу ў жніўні - лістападзе 2019 года на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве. Ён закране тых беларусаў, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама тых грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, - іх прызавуць на службу ў жніўні - лістападзе 2019 года.

Усіх цікавілі новыя правілы адтэрміноўкі, але пра іх нічога не гаварылася: у панядзелак афіцыйнага апублікавання дакумента не было. Вось здарылася сёння.

Нагадаем, да лета ў Беларусі існавала сістэма, паводле якой адтэрміноўку ад прызыву дазвалялася атрымаць спачатку пры навучанні ў каледжы, потым - у ВНУ, затым у магістратуры, аспірантуры і гэтак далей, улічвалася нават адукацыя за мяжой. Цяпер адтэрміноўка даецца адзін раз.

Пры гэтым Міністэрства адукацыі мяркуе, што папраўкі не закранаюць канстытуцыйнае права на адукацыю, бо на ўвесь перыяд службы навучэнцы змогуць браць акадэмічны адпачынак. Навіна аб законапраекце выклікала масавае абмеркаванне, у сетцы нават з'явілася адпаведная петыцыя «Аб адтэрміноўцы для прадаўжэння навучання ў магістратуры і аспірантуры». Колькасць подпісаў у ёй расце вельмі хуткімі тэмпамі.

«Паводле ўнесенага на разгляд законапраекта адсутнічае якая-небудзь згадка пра адтэрміноўку для тых, хто хоча прадоўжыць навучанне ў магістратуры і аспірантуры, - гаворыцца ў звароце. - Мяркуем, што адсутнасць такой адтэрміноўкі не толькі пазбаўляе грамадзян РБ права на прадаўжэнне свайго навучання, але і проста шкодзіць кадраваму і навуковаму патэнцыялу краіны. Просім унесці адпаведныя змены ў праект закона». Ёй ужо прыкладна месяц, падпісаліся больш за тысячу чалавек.

Пасля службы міністэрства дазволіць вярнуцца ў магістратуру ці аспірантуру цягам года з даты звальнення і прадаўжаць навучанне на тых жа ўмовах. Усім, хто вучыцца ў ССНУ і ВНУ, Міністэрства адукацыі прапануе праграмы падрыхтоўкі афіцэраў запасу і малодшых камандзіраў. Выпускнікам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, ПТВ і ВНУ, якія не хочуць рабіць перапынак у вучобе, міністэрства прапануе службу ў рэзерве.

Вось як пракаментавалі сітуацыю ў прэс-службе дыктатара:

«Прынцыпова важна, што захаваныя ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, якія надаваліся раней. Змены закранулі наданне адтэрміновак для прадаўжэння адукацыі: уводзіцца прынцып аднаразовасці надання адтэрміноўкі, - паведамляе БелТА. - Усе адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі, прадстаўленыя да ўваходжання ў дзеянне закона, будуць захоўвацца да страты падстаў, на падставе якіх яны прадстаўленыя».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках