25 красавiка 2024, Чацвер, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускі адабралі сына праз праблемы са здароўем

13
У беларускі адабралі сына праз праблемы са здароўем

Суд наважыў, што жанчына не здольная паклапаціцца пра пяцігадовага хлопчыка.

Пяцігадовы Арсень кагадзе жыў з мамай і бабуляй у Давыд-Гарадку. Але бабуля памерла, і органы апекі пастанавілі дзіця адабраць. Як піша «Медыя-Палессе», яны наважылі, што родная мама не зможа паклапаціцца пра яго праз праблемы са здароўем. Жанчына мае бестэрміновую 2-ю група інваліднасці праз сярэднюю разумовую адсталасць. Яна не курыць, не п'е, у супрацьпраўных справах не заўважаная, дзіця народжанае ў законным шлюбе, які цяпер ужо скасаваны. Адзіная прычына, з якой у яе адымаюць сына - дыягназ.

Пакуль была жывая бабуля Арсеня, органы апекі не пярэчылі супраць таго, каб дзіця расло з роднымі яму людзьмі. Пасля ейнай смерці ўсё змянілася. Спачатку хлопчыка змясцілі ў шпіталь, потым - у сацыяльны прытулак, а адтуль і ў прыймовую сям'ю. Урэшце яны звярнуліся ў суд з пазовам аб адніманнi ў Вольгі сына без пазбаўлення яе бацькоўскіх правоў.

Вольга ж хоча гадаваць сваё дзіцё самастойна. Яна звярнулася з лістом у газэту «Разам» Беларускага таварыства інвалідаў, выклала ў ім сутнасць праблемы. Законныя інтарэсы маці ў судзе прадстаўляў адвакат, свайго юрыста ў Столін таксама накіравала праваабарончае асветніцкая ўстанова «Офіс правоў людзей з інваліднасцю». Але суд не дапусціў яго да ўдзелу ў працэсе. Прычына ў тым, што ў Вольгі не знайшлося пасведчання сябра Беларускага таварыства інвалідаў, і яна не змагла дакументальна пацвердзіць, што знаходзіцца ў грамадскай арганізацыі.

Тым не менш, прадстаўніку ПАУ «Офіс правоў людзей з інваліднасцю» дазволілі выступіць у ролі сведкі і данесці да суда свае довады на абарону законных правоў Вольгі. Са слоў юрыста, медыцынскі дыягназ не можа быць падставай для аднімання ў маці дзіцяці.

Выслухаўшы меркаванні ўсіх старон, суд Столінскага раёна задаволіў пазоў органаў апекі, і дзіця ў маці забралі. Вольга здавацца не мерыцца. Барацьбу за яе правы працягвае і Офіс правоў людзей з інваліднасцю. Цяпер рыхтуецца скарга ў Берасцейскі абласны суд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках