18 красавiка 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анамальная спёка ў Еўропе пабіла рэкорд

Анамальная спёка ў Еўропе пабіла рэкорд

У Нідэрландах і Бэльгіі зафіксавалі гістарычны рэкорд спёкі.

Гістарычны максімум тэмпературы зафіксаваны ў сераду ў Нідэрландах, паведамляе нідэрландскі Каралеўскі інстытут метэаралогіі, перадае korrespondent.net.

Пад 15.00 у паселішчы Гільзэ-Рэене ў правінцыі Паўночным Брабанце тэмпература ўзнялася да 38,8 градуса Цэльсія. Ранейшы рэкорд быў зарэгістраваны 23 жніўня 1944 года i складаў 38,6 градуса.

Рэкордна высокая тэмпература паветра таксама зарэгістраваная ў Бэльгіі - слупок тэрмометра на адной з метэастанцый узняўся да 38,9 градуса. Пра гэта паведаміў прадстаўнік метэаралагічнага інстытута KMI/IRM Давід Дэхэнаў.

Паводле ягоных слоў, 38,9 градуса зафіксавана ў Клейне-Брогелі.

"Гэта самая высокая тэмпература з часу пачатку метэаназіранняў у 1833 годзе", - напісаў ён у Twitter.

Дэхэнаў адзначыў, што летась і ў 2015 годзе паветра прагравалася амаль да 38,8 градуса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках