18 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўцу аштрафавалі за прабуксоўку

17
У Менску кіроўцу аштрафавалі за прабуксоўку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дрыфт хлопца трапіў на відэа.

У Дзяржаўтаінспекцыю Ленінскага раёна г. Менска паступіла заява аб тым, што на тэрыторыі стаянкі ля будынка нумар 23а на вуліцы Кастрычніцкай кіроўца аўтамабіля Volkswagen Polo наўмысна шляхам прабуксоўкі пярэдніх колаў пашкодзіў асфальтавае пакрыццё. ДАІ паводле гэтага факту правяла праверку, піша onliner.by.

- На прадстаўленым у АДАІ відэазапісе бачна, як хлопец палівае колы вадкасцю, пасля садзіцца ў аўтамабіль, буксуе і ў гэты момант вуліца пакрываецца густым воблакам дыму, - паведамілі ў праваахоўных органах.

Устаноўлена, што аўтамабілем кіраваў маладзён 1999 года нараджэння. Цяпер ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне арт. 18.35 КоАП («Наўмыснае пашкоджанне дарожнага пакрыцця») і прыцягнуты да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу сумай 2 базавыя адзінкі (51 рубель).

У ДАІ паведамілі, што кіроўны стаж у хлопца крыху больш за два гады, аднак, нягледзячы на гэта, ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху 23 разы: двойчы быў вінаватым у ДТЗ, два разы прыцягваўся за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі, пяць разоў - за перавышэнне хуткасці руху. За хуткасць, дарэчы, у траўні 2018 года ён быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі і ўжо ў чэрвені таго ж года трапіўся за стырном транспартнага сродку без пасведчання кіроўцы, за што таксама быў прыцягнуты да адказнасці. На яго рахунку ёсць і іншыя парушэнні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках