25 красавiка 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан прызначыў першых трох міністраў

Джонсан прызначыў першых трох міністраў

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі прызначыў міністра фінансаў, унутраных спраў і кіраўніка брытанскага МЗС.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан прызначыў першых міністраў новага ўрада, паведамляе The Guardian.

Новым канцлерам скарбніцы (міністрам фінансаў - заўв .) Вялікабрытаніі стаў Саджыд Джавід. Раней ён займаў пасаду кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў.

Замест Джавіда новым міністрам унутраных спраў Вялікабрытаніі Джонсан прызначыў Прыці Патэл. У 2016-2017 гадах Патэл займала пасаду міністаркі спраў міжнароднага развіцця, аднак была вымушаная сысці ў адстаўку пасля таго, як правяла шэраг сустрэч з ізраільскімі афіцыйнымі асобамі без ўзгаднення з Тэрэзай Мэй, якая тады была прэм'ер-міністаркай.

Джонсан таксама ўжо прызначыў новага міністра замежных спраў. Ім стаў экс-міністр у пытаннях Brexit Дамінік Рааб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках