10 сакрэтаў ад дыетолага: як схуднець без дыет
4- 26.07.2019, 11:57
- 22,319
Калі хочаце схуднець без спорту і дыет, увядзіце ў сваё жыццё некалькі простых правілаў.
Калі хочаце схуднець без спорту і дыет, увядзіце ў сваё жыццё некалькі простых правілаў.
есть один секрет, жрать нужно меньше и больше двигаться
АдказацьО, млечны дзюдзік на талерцы!
АдказацьЦалком засмажаны ў духу!
Ягоны вобраз будзе ў сэрцы,
Пакуль не стлею на труху!
О, як ляжыць ён маляўніча
На падагнутых капытках,
Задзёршы ўгору пекны лычык
З пахучай траўкай у зубах!
Як той анёлачак — румяны,
Са скуркай крухкаю, ядкой,
І грэцкай кашаю напханы —
Не абы-як — абы-якой!
У кашы — яблынак мядовы
Ці ўпрэлы пахкі баравік!
Самлець нядоўга там, панове,
Калі к раскошы не прывык!
Я на прыёмах, у застольлях,
Прызнацца вам, і састарэў, —
А для душы сваёй раздольля
Нідзе такога не сустрэў.
Калі б я мог, то ў школах нашых —
Каб падхапіла Польшча ўся —
Прадмет увёў бы: „Як засмажыць
Па-беларуску парася“!..»
Што ж, знаць прыемна і ня лішне,
АдказацьЧым слаўны ў сьвеце родны край.
Ды ты, зямляча, не за іншым,
А за сабой паназірай.
Вось ты ў гасьцях — і нават слоўца
Табе сказаць няма калі:
Вяндлінку з водарам ядлоўца
Мяцеш — зараз па два скрылі!
А побач — зірк! — як цуд, як казка —
З каляндрай, зь перцам, з часнаком —
Ляжыць вясковая каўбаска,
Таксама ўвітая дымком!
К таму ж падсохла на гарышчы —
Дык толькі плеўка шапаціць!
Умэнт кальцо з паўмэтра зьнішчыў —
Адно разьятрыў апэтыт!
Калі ж дапаў да вантрабянкі —
Цягаць стамілася рука!
Глядзіш — а ўжо кіндзюк крывяню
На блюда выклалі з гаршчка!
О, гэны зьверху і сысподу
Наскрозь усмажаны каўбух!
За чатырох змалоў — уходаў!
(Хоць сам ты лічыш, што за двух.)
Пасьпеў адчуць, што ўжо ня слабка
І ў паясьніцы, — а на стол
Тым часам едзе ў місе бабка
І парай дыхае пад столь:
З бакоў запечаная ў меру,
У бульбе скварачкі тырчаць... —
І так жа ўсьлед пайшла на зьмену —
Хоць замычы — каб не маўчаць!
«Усё!- сказаў. - На гэтым дзякуй
А на абрус — нясуць бліны
АдказацьІ к ім — мачанку-верашчаку
З наборам рэбрачак сьвіных!
Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:
«Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?»
І неўпрыкмет на два-тры вочкі
Паслабіў пас на жываце...
Ужо ня здыхацца! Падпёрла -
Няйначай крушня камянёў!..
А перад носам... ставяць цёрла
Гарачых, тлустых калдуноў!