20 красавiка 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што трэба выключыць са спісу пакупак для пахудзення

1
Што трэба выключыць са спісу пакупак для пахудзення

Карысна ведаць.

Шмат хто з нас мараць расстацца з лішняй вагой. Для гэтага ўсё ж такі трэба пайсці на пэўныя ахвяры.

Што трэба выключыць са спісу пакупак, калі вы не маеце намер папраўляцца.

Хлеб і мучныя вырабы. Пры вырабе хлеба выкарыстоўваюцца прапіянат кальцыя і сарбінавая кіслата. Яны патрэбныя для таго, каб падоўжыць тэрмін жыцця хлеба, прыводзячы пры гэтым да набору лішняй вагі таго, хто яго есць, піша medikforum.

Спрэды (аналагі масла). Большасць з іх утрымлівае эмульгатары накшталт соевага лецыціну, якія вельмі багатыя тлушчамі і цукрам.

Рыбныя палачкі. Ультра-перапрацаваныя прадукты шкодныя для нашай вагі, бо яны ўтрымліваюць вельмі шмат солі і тлушчаў.

Локшына хуткага прыгатавання. Змяшчае велізарную колькасць хімічных рэчываў, якія шкодныя для таліі. Дарэчы, у гэты прадукт дадаецца шмат кансервантаў і солі.

Падсалоджаны ёгурт. Падсалоджаны ёгурт змяшчае мноства цукру і дадатковых араматызатараў, якія не дапамогуць пазбавіцца ад лішняй вагі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках