16 красавiка 2024, aўторак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэт сярэднестатыстычнага беларускага аўтамабіліста

5
Партрэт сярэднестатыстычнага беларускага аўтамабіліста

87% аўтааматараў мяркуюць, што Беларусі не патрэбныя вайсковыя парады.

Ведаеце анекдот пра сярэднюю тэмпературу па лякарні ў 36,6 градусаў? Менавіта таму ствараць партрэт сярэднестатыстычнага беларуса таксама не вельмі ўдзячная справа. Што можа быць агульнага ў чалавека з аўтамабілем за 100 тысяч даляраў і за тысячу, акрамя сіняга пашпарта з гербам? З іншага боку, нейкі «стандартны» партрэт спажыўца можа многае расказаць пра краіну. Мы б з радасцю скарысталіся афіцыйнай статыстыкай, але, на жаль, у ДАІ расстарацца інфармацыю па аўтапарку беларусаў вельмі складана. А ў некаторых важных пазіцыях нават дзяржаўны ўлік не дапаможа, піша abw.by.

Таму цягам не аднаго месяца мы задавалі нашым чытачам у сацсетках розныя пытанні, выніковыя звесткі паводле якіх у выніку склаліся ў адну карціну.

На якіх аўто ездзяць беларусы? Колькі яны марнуюць на паліва? Колькі аўто не праходзіць тэхагляд? Колькі аўтамабіляў у беларускіх сем'ях? Цяпер усё раскажам і пакажам.

Адкуль машыны

Нягледзячы на тое, што мыты на аўто значна выраслі ва ўжо дастаткова далёкім 2011-м, большасць беларусаў па-ранейшаму ездзіць на аўтамабілях, якія прывезлі з Еўропы і ЗША да ліпеня 2011 года. Паводле інфармацыі нашага апытання, такіх аўтамабіляў крыху больш за 56%.

Для параўнання: толькі 11% аўто аформленыя паводле адзіных ставак Мытнага саюза.

Фото: abw.by

Колькі машын у сям'і

У 63% беларускіх сем'яў адзін аўтамабіль, амаль у кожнай пятай сям'і іх два. Прыкладна ў кожнай адзінаццатай сям'і - тры і больш аўто.

Фото: abw.by

Якія маторы

Пад капотам у аўтамабілях беларусаў часцей за ўсё рухавік аб'ёмам 1,9-2,0 літра. Гэты варыянт абралі 29% удзельнікаў апытання. На другім месцы ў папулярнасці маторы аб'ёмам ад 1,6 да 1,8 літра. Малалітражкі з рухавікамі да 1,2 складаюць крыху больш за адзін адсотак. Характэрна, што машын з маторамі 3,5 літра і вышэй амаль у пяць разоў больш.

Фото: abw.by

Грошы і аўтамабіль

За месяц на паліва ў большасці апытаных сыходзіць прыблізна 100-150 рублёў - так адказалі 22%. 19% рэспандэнтаў на паліва марнуюць 150-200 рублёў.

Фото: abw.by

Штогод на рамонт і абслугоўванне аўтамабіля беларусы аддаюць прыблізна 300-500 даляраў. На другім месцы з розніцай у сотыя долі адсотка размясціўся варыянт 200-300 даляраў.

Фото: abw.by

Колькі ездзяць

Пры гэтым чвэрць апытаных за год намотвае ад 10.000 да 15.000 км. Яшчэ 17% ездзіць 15.000-20.000 за год. Блізу 10% рэспандэнтаў праязджае 20.000-25.000 км. У больш чым 18% беларусаў штогадовы прабег перавышае 30.000.

Фото: abw.by

Як часта мяняюць ГЗМ і дзе купляюць

Аліву ў рухавіку большасць мяняе кожныя 10.000 км, калі дакладней - амаль 54% апытаных. 31% робіць гэта часцей, раз за 7000-8000 прабегу. Амаль 10% мяняе аліву кожныя 12.000-15.000 км. Вялікія міжсэрвісныя інтэрвалы - гэта не пра нас.

Фото: abw.by

Маторную аліву часцей за ўсё набываюць у крамах 52% апытаных. Амаль 16% заказваюць іх у інтэрнэт-крамах. Выбіраюць для гэтага рынкі і АЗС па 9% рэспандэнтаў.

Фото: abw.by

Камфорт

Кандыцыянер спраўна працуе ў кожным другім аўто. У 30% машын кандыцыянер ёсць, але не функцыянуе. У 20% аўтамабіляў яго проста няма.

Фото: abw.by

Тэхагляд? Не, не чуў

Яшчэ нашы суграмадзяне не вельмі любяць плаціць «падатак на паветра» і разам з тым праходзіць тэхагляд. У 55% аўтамабіляў нашых чытачоў тэхагляд не пройдзены.

Фото: abw.by

Дарэчы, больш за 7% апытаных прызналіся, што прайсці ТА сумленна досыць складана, ім даводзіцца «выкручвацца».

Фото: abw.by

Стаўленне да парадаў

І калі ва ўсіх апытаннях самы папулярны варыянт толькі раз набірае больш за 60%, то ў адным з іх адсотак зашкальвае і нагадвае вынікі апошніх прэзідэнцкіх выбараў: 87% рэспандэнтаў мяркуюць, што Беларусі не патрэбныя вайсковыя парады. На іх думку, гэта лішняе марнаванне грошай.

Фото: abw.by

Такім чынам, агулам мы з вамі - гэта кіроўцы «ўзроставага» двухлітровага еўрапейца, якія праязджаюць за дзень блізу 30 км, добрасумленна абслугоўваюць свой аўтамабіль і пазбягаюць тэхагляду і парадаў. Падабаецца такі партрэт ці не?

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках