29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гародні: 3 ліпеня - не наша свята

19
Жыхары Гародні: 3 ліпеня - не наша свята

Сапраўдны Дзень Незалежнасці - 25 сакавіка.

3 ліпеня ў Беларусі ўлады адзначаюць «Дзень незалежнасці». Свята з'явілася ў краіне пасля «рэферэндуму» 1996 года.

Гарадзенскі гісторык Аляксей Кайрыс распавёў «Радыё Рацыя», што сапраўдным днём незалежнасці трэба лічыць 25 сакавіка.

- Для мяне Дзень незалежнасці - гэта менавіта 25 сакавіка. Тады паўстала наша Беларуская Народная Рэспубліка. 101 год таму. Тады былі закладзены пэўныя ідэі суверэнітэту, нашай дзяржаўнасці. 3 ліпеня - гэта для мяне проста звычайная дата вызвалення Менска ад войск нацысцкай Нямеччыны.

На думку журналіста Руслана Кулевіча, святкаванне Дня Незалежнасці павінна адбывацца ў жніўні, бо менавіта ў жніўні 1944 года была вызваленая ўся Беларусь.

- У нас у Беларусі цікавы факт, што адзначаюць гэтае свята 3 ліпеня. А напраўду палова Беларусі была яшчэ пад нямецкай акупацыяй у той час, 3 ліпеня 1944 года. Гародню вызвалілі: адну частку - 16 ліпеня, другую частку - 24 ліпеня. Берасце таксама дзесьці ў 20-х чыслах вызвалілі. І на мой погляд, гэта не правільна, што «Дзень незалежнасці» адзначаюць 3 ліпеня. Трэба браць дату, калі ўсю тэрыторыю Беларусі вызвалілі, апошні горад, апошнюю вёску.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках