24 красавiка 2024, Серада, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Вёску на Палессі засялілі буслы

4
Фотафакт: Вёску на Палессі засялілі буслы

У пойме Прыпяці сем'і белых буслоў гадуюць у сярэднім тры птушаняці – гэта самы высокі паказнік у свеце.

Пабываўшы ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна на Берасцейшчыне, журналісты kp.by здзівіліся. Тут так шмат буслоў! Толькі па цэнтральнай вуліцы блізу дзесяці гнёздаў! Буслы селяцца тут на апорах ліній электраперадачаў, і літаральна праз кожныя два-тры слупы заўважаем бусліную сям'і.

Буслоў больш там, дзе ў ваколіцах больш спрыяльныя кармавыя ўгоддзі. Так бусел можа забяспечваць рост нашчадкаў і падтрымліваць высокую колькасць папуляцыі, – патлумачыла арнітолаг Ірына Самусенка, чалец Цэнтральнай рады грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

– Бусел – усяедная птушка, але для малятаў найчасцей збірае жучкоў, чарвячкоў, водных насякомых, і больш за ўсё буслоў у Беларусі – у пойме Прыпяці, таму што там для іх найбольш спрыяльныя ўмовы, – тлумачыць арнітолаг.

Раней шмат гнёздаў буслоў было ў дзікіх месцах, не ў вёсках – яны адасоблена жылі ад чалавека. А за апошнія гады шырокія поймы зараслі – іх перасталі выкошваць, пасвіць там кароваў. І здабываць насякомых буслам стала цяжэй, таму яны паступова сышлі ў населеныя пункты. Там тэхніка ўвесь час прыбірае траву, ёсць кармавыя тэрыторыі. І больш буслоў у той вёсцы, вакол якой больш корму.

Дарэчы, сярэдняя колькасць птушанятаў у гнёздах белых буслоў, якія жывуць у пойме Прыпяці, – тры і больш. Гэта самы высокі паказнік у свеце! Арнітолагам гэта кажа пра тое, што менавіта там бусел больш за ўсё знаходзіць для сябе корму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках