23 красавiка 2024, aўторак, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт назваў чатыры версіі таго, што адбылося падчас салюту 3 ліпеня

13
Следчы камітэт назваў чатыры версіі таго, што адбылося падчас салюту 3 ліпеня
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ МАЛАКОВІЧ

Мелі месца чатыры выбухі.

Як паведамляе СК, падчас святочнага салюту ў Менску адбылося чатыры выбухі феерверкаў, піша nn.by.

Былі разбураны салютныя ўстаноўкі, а аскепкамі нанесеныя цялесныя пашкоджанні не менш як 10 грамадзянам. Адна жанчына памерла на месцы здарэння. Акрамя таго, пашкоджаныя найбліжэйшыя будынкі.

Галоўнай следчай управай Следчага камітэта паводле факту здарэння распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 463 (парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небяспеку для навакольных) Крымінальнага кодэкса. Адказнасць прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Створана следчая група з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Следчага камітэта, УСК Менску і УСК Менскай вобласці.

Паводле справы адпрацоўваюцца версіі пра:

- няспраўнасці салютных установак,

- няспраўнасці феерверка,

- няправільнае набіванне салютных установак,

- няправільная эксплуатацыя салютных установак.

Праводзяцца следчыя дзеянні. Трывае праца на месцах здарэнняў, адбіраецца тэхнічная дакументацыя, звязаная з эксплуатацыяй салютных установак і феерверкаў.

Дапытваюцца сведкі, у тым ліку вайскоўцы, якія набівалі салюты, а таксама супрацоўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка феерверкаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках