29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі школьнік зрабіў фатаграфію выбуху падчас салюту

9
Менскі школьнік зрабіў фатаграфію выбуху падчас салюту

На ягонай камеры на тэлефоне зафіксаваны час здымка - 22.20.

Дзевяцікласнік Мікалай Пятроў 3 ліпеня хадзіў глядзець парад і святочны салют разам з бацькамі. Ён паспеў зрабіць фатаграфію выбуху падчас салюту. На яго камеры на тэлефоне зафіксаваны час здымка - 22.20, піша tut.by.

- Я стаяў з бацькамі на набярэжнай Камсамольскага возера каля выратавальнай станцыі. Там па ўсім перыметры стаялі жаўнеры. Калі адбыўся выбух, людзям, якія там былі, вайскоўцы сказалі адысці пад дрэвы. Усе зразумелі, што нешта не так, і сталі хутка адбягаць, - кажа Мікалай.

ФОТА: МІКАЛАЙ ПЯТРОЎ

Са слоў юнака, спачатку салют быў такім, як і звычайна, а потым быў дзіўны залп і адчуванне, што ўсё як быццам выбухнула на зямлі.

- Было вельмі гучна, пайшла гукавая хваля. Потым быў яшчэ адзін залп і ў небе з'явілася россып іскраў. Гэта візуальна адрознівалася ад звычайнага салюту.

Там, дзе стаяў Мікалай з бацькамі, пацярпелых не было. Але калі яны вярталіся дадому, то бачылі чатыры машыны хуткай дапамогі, якія ехалі з сірэнамі ў бок набярэжнай, уніз па супрацьлеглым баку ад офіса Беларускай калійнай кампаніі.

Нагадаем, падчас святочнага салюту ў Мкнску адбылося надзвычайнае здарэнне. Загінула жанчына, ёсць пацярпелыя: разлётам аскепкаў нанесеныя цялесныя пашкоджанні яшчэ не менш чым дзевяці чалавекам. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле факту выбухаў феерверачных вырабаў у Менску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках