25 красавiка 2024, Чацвер, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае месца выбухаў салютаў на 3 ліпеня: фота з дрона

15
Як выглядае месца выбухаў салютаў на 3 ліпеня: фота з дрона
ФОТА: SVABODA.ORG

Разбураныя марціры застаюцца на месцы здарэння.

Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзбярэжжы Свіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску святочнага салюту ў парку Перамогі каля стэлы «Менск – горад-герой», дзе напярэдадні прайшоў парад да «дня незалежнасці», чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі паляцелі ў бок людзей, паведамляе «Радыё Свабода».

Парк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая была бліжэй да дамбы

У выніку здарэння 10 чалавек былі параненыя, адна жанчына загінула на месцы, нягледзячы на спробы медыкаў дапамагчы ёй. Акрамя гэтага, выбітыя шыбы ў будынках у розных частках горада.

Агульны выгляд пляцоўкі, адкуль запускалі салют. Чырвоным пазначаныя месцы, дзе стаяць машыны, якія выбухнулі
Чырвоным пазначаныя салютныя ўстаноўкі, якія выбухнулі, зялёным — цэлая

На месцы падзей усё яшчэ працуюць следчыя, салютныя ўстаноўкі пакуль не прыбралі.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.463 КК РБ – «парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі падвышанай небяспекі».

Спарткомплекс «Дынама», у ім у выніку выбуху павыбівала шыбы. На пляцоўцы каля ракі знаходзіліся гледачы. Там жа стаяла жанчына, у якую трапіў аскепак снараду. Жанчына загінула

Мінабароны паведаміла, што выбухі адбыліся ў трох з шасці месцах Менска, дзе праходзілі салюты. Вызначана, што выбухнулі вырабы аднаго калібру. Паводле звестак установы, прычынай выбухаў, верагодна, сталі няякасныя зарады.

Парк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая стаяла бліжэй да Вострава птушак

Вядома, што зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зробленыя ў Расеі. Іх пастаўляе кампанія «Піра-Рос». Паводле словаў прадстаўніка кампаніі, яны паставілі ў Менск зарады з партыі 2017 года. Прадстаўнікі кампаніі ўжо знаходзяцца ў Менску.

У парку Перамогі

Прэс-сакратар Мінабароны Беларусі Уладзімір Макараў сказаў «Радыё Свабода», што вайскоўцы падчас выбухаў установак на салюце не пацярпелі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках