23 красавiка 2024, aўторак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходныя

Якім будзе надвор'е на выходныя

Прагноз надвор'я па Беларусі на 5 – 7 ліпеня.

5 ліпеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і халаднаватая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, піша Гідрамет.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, ноччу месцамі, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6... +12°С, месцамі +13... +14°С; максімальная ў сярэдзіне дня +13... +19°С, па поўдні да +23°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

6 – 7 ліпеня надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты і прахалодныя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. чакаецца:

6 ліпеня воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні сярэдні, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6... +12°С, максімальная ўдзень +17... +23, па паўночным усходзе +14... +16°С.

7 ліпеня воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходняй чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8... +15°С, максімальная ўдзень ад +14°С па поўначы да +25°С па поўдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках