29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-памочніка Лукашэнкі за зачыненымі дзвярыма асудзілі на 12 гадоў зняволення

15
Экс-памочніка Лукашэнкі за зачыненымі дзвярыма асудзілі на 12 гадоў зняволення
СЯРГЕЙ РАЎНЕЙКА
ФОТА: GRODNONEWS.BY

Яго затрымалі за хабар на $200 тысяч.

Сяргей Раўнейка, экс-памочнік Лукашэнкі ў Гарадзенскай вобласці, прысуджаны да 12 гадоў зняволення. Былы кіраўнік федэрацыі бокса Дзмітрый Ціхамолаў асуджаны на 2 гады зняволення, піша nn.by.

Вярхоўны суд гранічна абмежаваў інфармацыю аб працэсе над імі.

Раўнейкц абвінавачвалі ў атрыманні хабару сумай $200 тысяч. Грошы яму перадаваў бізнэсовец Аляксей Алексін.

Сяргей Раўнейка раней, у 2000-х, узначальваў гарадзенскі Дзяржкантроль. У 2013 годзе Раўнейка перавялі ў Менск. У цэнтральным апараце Дзяржкантролю ён курыраваў гарадзенскую вобласць. А ў 2015-м Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам усё ў той жа Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках