25 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е ў выходныя і ў пачатку тыдня

Стала вядома, якім будзе надвор'е ў выходныя і ў пачатку тыдня

Заўтра будзе да +23°С.

На гэтым тыдні ўстанавілдася халоднае для гэтага часу надвор'е, і ў найбліжэйшыя дні разлічваць на цяпло не даводзіцца, тэмпературны фон будзе ўтрымлівацца на 3-5°С ніжэйшым за кліматычную норму, а ў спалучэнні з парывістым ветрам надвор'е будзе не камфортным. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

6 ліпеня, у суботу, варункі надвор'я будзе вызначаць няўстойлівае прахалодная паветраная маса, на паўночным усходзе краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, пераважна ў паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень у многіх раёнах чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +6...12°С, максімальная тэмпература ўдзень у асноўным +15...21°С, на поўдні краіны да +23°С.

7 ліпеня, у нядзелю, атмасферны фронт прынясе на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. У дзённы час захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +8...15°С, максімальная тэмпература ўдзень у асноўным +16...23°С, на поўдні паветра прагрэецца да +25°С.

8 ліпеня, у панядзелак, уначы на паўночным захадзе, уранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Удзень чакаецца парывісты вецер, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +7...12°С, максімальная тэмпература ўдзень будзе ад +14°С на паўночным захадзе да +23°С на паўднёвым усходзе краіны.

9 ліпеня, у аўторак, захаваецца няўстойлівае халаднаватае надвор'е. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6...13°С, максімальная тэмпература ўдзень +14...20°С, на поўдні месцамі паветра прагрэецца да +22°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках