23 красавiка 2024, aўторак, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ прапануе падзяліць ап'яненне кіроўцаў паводле ступеняў

67
ДАІ прапануе падзяліць ап'яненне кіроўцаў паводле ступеняў

Парушальнікаў прапануюць караць па-рознаму.

Дзяржаўтаінспекцыя прапануе ўвесці падзел ступеняў ап'янення кіроўцаў у Беларусі. Гэта дасць магчымасць па-рознаму караць парушальнікаў ПДР, мяркуе начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк, паведамляе «Еўрарадыё».

У эфіры АНТ ён растлумачыў: з 0,3 праміле алкаголю ў крыві можна караць штрафам у 100 базавых велічынь (адна БВ - 25,5 рублёў) і пазбаўленнем пасведчання кіроўцы на тры гады. Наступная градацыя алкагольнага ап'янення - 0,8 праміле. Пасля 0,8 у ДАІ прапаноўваюць пакаранне ў выглядзе 200 базавых і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на 5 гадоў.

Са слоў Дзмітрыя Карзюка, піша БелТА, праўкі ў заканадаўства ўжо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі. Іх падтрымалі.

Цяпер ч.1 арт.18.16 КоАП за нецвярозае кіраванне або адмову ад праходжання агляду прадугледжаны штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. У выпадку, калі кіроўца трапляецца п'яным другім разам на працягу года, гэта цягне канфіскацыю аўто, а таксама крымінальную адказнасць.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках