29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мой намёт 3 ліпеня ператварыўся ў кашу»

43
«Мой намёт 3 ліпеня ператварыўся ў кашу»

Наступствы святочнага салюту ў Менску.

Салют адгрымеў, а наступствы яго яшчэ доўга будуць нагадваць пра сябе. Сёння - гісторыя пра тое, як невялікі бізнэс, які паспяхова працаваў на цягам гадоў, «ляснуўся» за адзін святочны вечар. Дзея разгортваецца ў парку Перамогі - тым самым, дзе адбыліся мінімум два «няправільныя» залпы, піша onliner.by.

- Мае гандлёвыя аб'екты знаходзяцца ў парку Перамогі - акурат побач з тым месцам, дзе запускаюць святочны фаерверк. Боксы ад месца «ікс» аддзяляе літаральна 20 мэтраў, - удакладняе Вячаслаў. - Працуем мы ўжо на працягу пяці гадоў, і ўвесь гэты час праблем не ўзнікала: вайскоўцы прыязджалі, запускалі салют, а раніцай мы спакойна вярталіся да сваіх намётаў і працавалі далей. Але гэтым разам, як ужо ўсе ведаюць, штосьці пайшло не так. У выніку раніцай, прыйшоўшы на пункт, я выявіў такое.

КРЫНІЦА: ONLINER.BY
КРЫНІЦА: ONLINER.BY

Гэты навюткі кіёск не прапрацаваў і тыдня: яго ўсталявалі толькі ў пятніцу

Бізнэс менчука шматпрофільны - пункт арэнды ровараў, надзіманая дзіцячая горка, продаж марозіва і напояў.

- Сам намёт расшкуматала цалкам, горку прабіла ў чатырох месцах. Некалькі аскепкаў патрапіла ўнутр намёта і зладзіла куламесу з ровараў: з 25 штук пацярпелі блізу 20. Кіёск з марозівам быў наогул новым - яго толькі ў пятніцу прывезлі і ўсталявалі. У выніку гэта ўсё загубілі: і сам кіёск, і прадукцыю, якая ў ім была.

КРЫНІЦА: ONLINER.BY
КРЫНІЦА: ONLINER.BY

Дакладную суму шкоды Вячаслаў нават не бярэцца падлічваць: вядома, што гэта тысячы і тысячы (што рублёў, што даляраў). Прычым да бачных страт дадаюцца нябачныя: арэнда дзялянкі зямлі, якая ўжо аплачаная, змарнаваная выгада.

- Учора да мяне прыязджалі следчыя - агледзелі намёт, металічны кіёск, зрабілі вопіс усяго. На падставе гэтага, напэўна, будуць потым лічыць суму шкоды. Думаю, у выніку са мной павінны звязацца альбо прадстаўнікі Мінабароны, альбо Цэнтральнага РУУС. Але пакуль ніякай канкрэтыкі і разумення, як далей будуць развівацца падзеі, няма. І невядома, на каго павесяць гэтыя выплаты: следства ж толькі пачалося.

КРЫНІЦА: ONLINER.BY

З усіх арандатараў, якія працуюць у парку, я пацярпеў больш за ўсіх. Але і маім суседзям не пашанцавала: напрыклад, намёт з ежай проста ператварыўся ў кашу. Нам застаецца толькі чакаць. Калі ніхто не звяжацца і не высветліць сітуацыю, буду звяртацца ў Следчы камітэт, - прадумвае план дзеянняў Вячаслаў. - Я разумею, што гэта з шэрагу надзвычайных падзей, і раней усё было нармальна, але ж нехта мае за гэта адказаць і кампенсаваць страты людзям.

КРЫНІЦА: ONLINER.BY

Хто і колькі будзе выплачваць прадпрымальнікам - невядома. Пагатоў сумы абяцаюць быць значна большыя, чым замена вокнаў у пацярпелых ад выбуховай хвалі кватэрах.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках