16 лiпеня 2019, aўторак, 6:22
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Нарвегіі ўжо кожны другі новы аўтамабіль - электрычны

15

Кампанія Ілана Маска толькі ў мінулым месяцы прадала ў краіне 3760 аўтамабіляў, што адпавядае долі 24,5%.

У Нарвегіі амаль трэць новых аўтамабіляў, прададзеных у гэтай краіне летась, былі чыстымі электрамабілямі. У мінулым месяцы паўнавартасныя электрамабілі склалі амаль палову ў агульным аб'ёме прададзеных аўтамабіляў, піша «УНИАН».

Доля электрычных мадэляў склала 48%. Гэта значыць, кожны другі прададзены ў мінулым месяцы ў Нарвегіі аўтамабіль - гэта чысты электрамабіль.

Асноўны ўклад у гэты пакуль недасяжны для іншых краін вынік унесла кампанія Tesla.

У Нарвегіі, дзе кампанія Ілана Маска з'яўляецца бясспрэчным лідарам (як у сегменце электрамабіляў, так і агулам), толькі ў мінулым месяцы Tesla прадала 3760 аўтамабіляў, што адпавядае долі 24,5%. Гэта больш, чым VW і Toyota, якія займаюць другое і трэцяе месца па продажах разам узятыя. Самай папулярнай з'яўляецца малодшая мадэль Model 3, якая склала амаль 80% у агульным аб'ёме паставак (2 999 штук). З пачатку года кампанія прадала ў Нарвегіі 12 605 аўтамабіляў, заняўшы 16,1% рынка.

Як вядома, Нарвегія імкнецца, каб да 2025 года ўсе 100% прадаваных новых аўтамабіляў былі электрычнымі. Пры цяперашніх тэмпах росту продажаў электрамабіляў гэтая мэта здаецца цалкам дасягальнай. Поспехі Нарвегіі ў перасаджванні грамадзян са звычайных аўтамабіляў на гібрыды або электракары абумоўлены не толькі перавагамі яе жыхароў і пісьменнай урадавай палітыкай са шчодрымі падатковымі льготамі. Насельніцтва гэтай немаленькай па плошчы краіны складае ўсяго блізу 5,5 млн чалавек. Паводле гэтага паказчыку краіна займае 119-е месца ў свеце.