19 красавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне людзям паўгода не плацяць заробак

42
У Маладзечне людзям паўгода не плацяць заробак
ФОТА: HRAMADA.ORG

Унікальная беларуская фабрыка даведзеная да банкруцтва.

Фабрыка «Сакавіца» ў Маладзечне, якая раней называлася Маладзечанская фабрыка мастацкіх вырабаў, даведзеная да банкруцтва: электраэнэргія, ацяпленне і вада адключаныя са снежня 2018 года. Работнікі амаль паўгода не атрымлівалі заробак.

Неабыякавыя работнікі фабрыкі і дырэктар ЗАТ «Сакавіца» Сабалеўскі С.В. распавялі Сяргею Ціханоўскаму на YouTube-канале «Краіна для жыцця» што прывяло да гэтай сітуацыі.

Маладзечна - адзін з самых беспрацоўных раёнаў Беларусі нават паводле афіцыйнай статыстыкі. Работнікі фабрыкі сцвярджаюць, што сярэдні заробак у Маладзечне ўсяго 100 даляраў, а знайсці працу проста немагчыма. Многія жыхары проста з'язджаюць з краіны, але яны працавалі бясплатна, пісалі «за свой рахунак», самі рабілі рамонт цэхаў і моляць улады выратаваць фабрыку. На гэтай фабрыцы магло працаваць 140 чалавек.

Уладальнікам фабрыкі з'яўляецца ГА «Беларускі фонд культуры», якім незразумелым чынам валодаюць былыя намеснікі міністраў культуры РБ. Адзін з прадстаўнікоў гэтай арганізацыі прама прапанаваў дырэктару фабрыкі давесці яе да банкруцтва, усіх людзей пазбавіць працоўных месцаў, а маёмасць выкупіць за капейкі. Прадстаўнікі фонду ведалі пра гэту сітуацыю, але не распачалі ніякіх крокаў. Больш за тое, іх бяздзейнасць, безгаспадарчасць, рэвізіі, што нечакана пачаліся, паралізавалі дзейнасць фабрыкі і вядуць яе да банкруцтва.

Будынкі фабрыкі знаходзяцца ў цэнтры горада Маладзечна і могуць быць прададзеныя вельмі дорага, разам з тым абсталяваннем, якое яшчэ засталося на фабрыцы. Менавіта гэта ўжо адбылося з такой жа фабрыкай мастацкіх вырабаў у Бабруйску, якой валодаў гэты фонд. Замест таго, каб развіваць і падтрымліваць беларускую культуру, рэдкія промыслы і рамёствы, вытворчасць вырабаў з лёну, вышыўку і рышэлье, фонд высмоктваў грошы з фабрык, называючы гэта дывідэндамі, замест таго, каб укладваць іх у развіццё і мадэрнізацыю прадпрыемства.

Парадокс, але склад фабрыкі запоўнены французскім льном з якога яна выпускае сувенірныя вырабы з вышыўкай, сталовыя і пасцельныя наборы, якія ідуць на падарункі ў амбасады і за мяжу. Фабрыка нават вышывала ручнікі для II Еўрапейскіх гульняў у Менску, нядаўна выпусціла сваю калекцыю адзення з лёну, уключаючы касцюм да гэтых гульняў, але праз запазычанасць у 10 000 рублёў за камунальныя плацяжы яна зараз не працуе. На фоне 300 млн $ выдаткаваных на гульні гэта выглядае дзіка!

Як атрымалася, што фонд стаў уладальнікам фабрык, не развіваў іх, а давёў да банкруцтва, зусім незразумела і патрабуе дэталёвага разгляду. Але калі цяпер не ўмяшацца і не надаць агалосцы сітуацыю, якая склалася, то мы страцім магчыма апошнюю ў сваім родзе ўнікальную беларускую вытворчасць, а людзей зробім працоўнымі імігрантамі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках