24 красавiка 2024, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы памятаем

19
Мы памятаем

19 гадоў таму ў Беларусі быў выкрадзены журналіст Зміцер Завадскі.

Родныя журналіста дагэтуль не ведаюць, дзе яго магіла.

Раніцай 7 ліпеня 2000 году Зміцер Завадзкі, які ў той час працаваў на расейскім тэлеканале ОРТ (цяпер - «Первый канал»), адправіўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск». З тых часоў Змітра Завадскага ніхто не бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.

У 2002 годзе Менскі абласны суд прызнаў вінаватым у выкраданні Завадскага групоўку былога байца спецпадраздзялення МУС «Алмаз». Яе ўдзельнікаў Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка суд прысудзіў да пажыццёвага турэмнага зняволення. Аляксея Гуза - да 25 гадоў пазбаўлення волі, Сяргея Савушкіна - да 12 гадоў зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Ніводзін з афіцэраў «Алмаза», асуджаных за забойства журналіста, сваёй віны не прызнаў.

У сакавіку 2004 года рэспубліканская пракуратура прыпыніла расследаванне справы аб выкраданні Завадскага «ў сувязі з неадшуканнем без вестак зніклай асобы». У 2005 годзе расследаванне было адноўленае, але праз год - зноў прыпыненае.

У афіцыйную версію - выкраданне і забойства Завадскага афіцэрамі спецпадраздзялення МУС «Алмаз» з помсты за інтэрв'ю - ні калегі Змітра, ні яго сям'я не вераць. Нагадаем, у гэтым інтэрв'ю журналіст распавядаў пра беларусаў, якія ваююць на баку чачэнскіх баевікоў.

У вачах грамадскасці абвінавачванне паводле справы Завадскага і судовае разбіральніцтва было сфабрыкаванае з мэтай замяць шум вакол выкрадання. За краты былі адпраўленыя ўжо незапатрабаваныя выканаўцы, што здзяйснялі раней па замове ўлады іншыя злачынствы, але не датычныя да знікнення Змітра Завадскага.

Патрабаванне раскрыць праўду аб знікненні журналіста ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН правоў чалавека, Парламенцкіх Асамблей Рады Еўропы і АБСЕ. Экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, дарадцу Лукашэнкі Віктару Шэйману, былым кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўразвязу з прычыны таго, што яны падазраюцца ў датычнасці да яго знікнення, а таксама да выкрадання людзей у Беларусі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках