25 красавiка 2024, Чацвер, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Брытаніі ў сакрэтных тэлеграмах называў Трампа «некампетэнтным»

2
Амбасадар Брытаніі ў сакрэтных тэлеграмах называў Трампа «некампетэнтным»
КІМ ДЭРОК

Уцечка можа нанесці сур'ёзную дыпламатычную шкоду стасункам дзвюх краін.

Амбасадар Вялікабрытаніі ў ЗША Кім Дэрок адсылаў у МЗС сваёй краіны тэлеграмы, у якіх называў амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа «некампетэнтным», «ні на што не здольным» і «небяспечным», піша Daily Mail.

Адзначаецца, што Дэрок выкарыстаў сакрэтныя тэлеграмы і запіскі, каб папярэдзіць брытанскі ўрад пра тое, што «кар'ера Трампа можа скончыцца ганьбай», і апісваў канфлікты ў Белым доме як «бойкі на нажах».

Адпраўленыя тэлеграмы ахопліваюць перыяд з 2017 года да сёння.

«Мы не верым, што адміністрацыя (Трампа) стане ў значнай ступені больш нармальнай, менш недзеяздольнай, менш непрадказальнай, менш расколатай рознагалоссямі, менш нязграбнай у сферы дыпламатыі і менш некампэтэнтнай», - цытуе выданне адну з тэлеграм.

Інфармацыю пра сакрэтныя тэлеграмы брытанскага амбасадара таксама пацвярджае тэлеканал CNN.

Адзначаецца, што ўцечка гэтай інфармацыі можа нанесці сур'ёзную дыпламатычную шкоду стасункам дзвюх краін.

Белы дом адмовіўся ад каментароў.

Міністэрства замежных спраў Брытаніі заявіла, што меркаванні амбасадараў не абавязкова супадаюць з меркаваннем брытанскіх уладаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках