19 красавiка 2024, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі астанкі «новага» тыпу людзей

2
Археолагі знайшлі астанкі «новага» тыпу людзей

Для старажытных цывілізацый умяшанне ў структуру чалавечага цела лічылася нормай.

Падчас раскопак у Астраханскай вобласці (Расейская Федэрацыя) археолагі натыкнуліся на чалавечыя рэшткі, у якіх чэрап меў вельмі незвычайную форму, піша Znaj.ua.

У сяле Нікольскае навукоўцы выявілі чэрап чалавека, на які ажыццяўлялася ўздзеянне пры жыцці чалавека з мэтай змены формы.

Знаходка мае выцягнутую форму і больш нагадвае цыліндр, чым круглявы чалавечы чэрап. Навукоўцы патлумачылі, што для старажытных культур і цывілізацый умяшанне ў структуру чалавечага цела лічылася нормай. Такую гіпотэзу пацвярджаюць знаходкі ў розных канцах свету.

Экспэрты распавялі, што знойдзенае пахаванне належыць да часоў, калі на названай тэрыторыі жылі плямёны сарматаў. У іх быў шэраг традыцый, якія дазвалялі змяняць цела чалавека, каб указаць на яго статус у грамадстве таго часу.

Для таго, каб змяніць форму чэрапа дзецям з ранняга дзяцінства туга бінтаваць галаву. Праз некаторы час косткі пачыналі мяняць сваё становішча і форму. Знойдзены чэрап належаў мужчыне, якому было блізу 30 гадоў на момант смерці. Далейшыя раскопкі плануюць правесці ў верасні, калі спадзе летняя спякота.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках