17 лiпеня 2019, Серада, 4:29
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Reuters: У Венесуэле спыніліся два найбуйнейшыя НПЗ

Інцыдэнт адбыўся праз адключэнне электраэнэргіі ў рэгіёне напярэдадні.

Два венесуэльскія нафтаперапрацоўчыя заводы - Amuay і Cardon, размешчаныя на паўвостраве Парагуана ў штаце Фалькон на паўночным захадзе краіны, спынілі працу. Пра гэта са спасылкай на дзве знаёмыя з сітуацыяй крыніцы ў нафтавай галіне паведамляе Reuters. Інфармацыю са спасылкай на мясцовых жыхароў таксама пацвярджае партал Notifalcón, паведамляе РБК.

Паводле звестак суразмоўцаў агенцтва і інтэрнэт-выдання, гэта адбылося праз адключэнне ў рэгіёне электраэнэргіі. Збой, паказвае Notifalcón, пачаўся ў суботу а 23:30 паводле мясцовага часу (06:30 мск 7 ліпеня). З тых часоў, з ягонай інфармацыі, прадпрыемствы Amuay і Cardon застаюцца цалкам абясточанымі. У найбліжэйшых населеных пунктах у рэгіёне, паводле інфармацыі мясцовых жыхароў у сацсетках, таксама няма электрычнасці.

Астатніх дэталяў аб адключэнні электраэнэргіі Reuters і Notifalcón не прыводзяць. Колькі часу спатрэбіцца на тое, каб аднавіць працу прадпрыемстваў, невядома.

У венесуэльскай дзяржнафтакампаніі PDVSA гэтую інфармацыю пакуль не каментавалі.