25 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правільнае харчаванне за капейкі: ці можа здаровы рацыён быць танным

5
Правільнае харчаванне за капейкі: ці можа здаровы рацыён быць танным

Існуе меркаванне, што правільнае харчаванне - гэта вельмі дорага і складана.

Давайце ж разбяромся, ці сапраўды ПХ, як яго яшчэ называюць, настолькі дарагое? І ці можна харчавацца «правільна» на невялікія сумы? Адказы вы знойдзеце ў матэрыяле bigpicture.ru.

Авакада, хумус, буякі, кіноа, чыа, ягады годжы і асаі... Усе гэтыя навамодныя ПХ- далікатэсы прымушаюць нас думаць, што здаровае харчаванне - гэта неймаверна дорага. Але чаму людзі забываюць пра такія простыя і карысныя прадукты, як яйкі, тварог, грэчка, хлябцы, садавіну і гародніну? Бо ўсё гэта - таксама ПХ, і дазволіць яго сабе можа практычна хто заўгодна.

Са cлоў дыетолага, правільнае харчаванне напраўду значна эканоміць час і грошы. Здаровыя стравы не мяркуюць складаных рэцэптаў, таму гадзінамі стаяць ля пліты дакладна не давядзецца. А дзякуючы таму, што сярод інгрэдыентаў няма рэдкіх і дарагіх прадуктаў, ваш бюджэт застанецца цэлым. Нашмат больш грошай вы, хутчэй за ўсё, выдаткуеце на шкодныя снэкі, закускі і дэсерт, чым на кашы з гароднінай, мяса і тварог.

Дыетолаг упэўненая, асноўная праблема расейцаў (і не толькі) палягае ў тым, што яны ўжываюць у ежу занадта мала гародніны і садавіны. Нагадаем, што паводле рэкамендацыі СААЗ за дзень трэба з'ядаць мінімум пяць іх порцый. Акрамя таго, у рацыёне большасці людзей пераважае салёная ежа, а соль, як вядома, уважаецца за адзін з галоўных і недаацэненых фактараў рызыкі для здароўя чалавека.

Ёсць таксама і тыя людзі, якія перасягаюць рысу, пазбаўляючы свой рацыён нібыта ад шкодных прадуктаў. Да прыкладу, вегетарыянцы. Паводле слоў дыетолага, мяса і рыба абавязкова павінны прысутнічаць на стале чалавека, які клапоціцца пра сваё здароўе.

Таксама абавязковыя прадукты ў рацыёне - садавіна і гародніна. І гаворка ідзе не пра авакада, ананасы, манга і іншыя заморскія далікатэсы. Дастаткова будзе капусты, агуркоў, яблыкаў і морквы. Але есці іх трэба кожны дзень!

А вось ад некаторай малочнай прадукцыі можна смела адмаўляцца. Нярэдка з узростам у людзей з'яўляецца набытая лактозная недастатковасць, праз што пасля ўжывання малака яны адчуваюць дыскамфорт у жываце ці метэарызм.

Дыетолаг раіць перад складаннем рацыёну звярнуцца да лекара, каб атрымаць індывідуальныя рэкамендацыі на аснове даследаванняў узроўню глюкозы, ціску, халестэрыну і іншых паказчыкаў. Ужо пасля 25 гадоў чалавек павінен больш старанна падыходзіць да выбару свайго харчавання, а калі ў яго ёсць схільнасць да паўнаты, то пачынаць сачыць за тым, што ён есць, трэба яшчэ з дзяцінства.

Таксама абавязкова азнаёмцеся з базавай харчовай пірамідай (малюнак вышэй) і адаптаваць яе пад свой рацыён. Рэкамендуецца, каб падчас кожнага прыёму ежы ў ім прысутнічалі прадукты мінімум з трох розных груп. Напрыклад, гэта можа быць каша (ніжні ярус), гародніна (другі ярус) і яйкі (чацвёрты ярус).

Як бачыце, ніякіх звышскладаных рэцэптаў і дарагіх прадуктаў! Выяўляецца, здаровае харчаванне сапраўды можа быць бюджэтным.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках