18 красавiка 2024, Чацвер, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці «дацісне» Пуцін Лукашэнку на Валааме?

51
Ці «дацісне» Пуцін Лукашэнку на Валааме?
ФОТА T.ME/ALLGOLOBUTSKY

На кон пастаўленыя незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.

Кіраўнікі Беларусі і Расеі могуць правесці закрытыя перамовы на востраве Валааме на гэтым тыдні. Пра гэта Znak.com паведаміла інфармаваная суразмоўца.

Мяркуецца, што сустрэча пройдзе 11 ліпеня. Раней СМІ паведамлялі пра тое, што Лукашэнка і Пуцін павінны сустрэцца 18 ліпеня. Для чаго спатрэбілася дадатковая закрытая сустрэча двух лідараў на Валааме?

На думку філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, выказаную ў каментары «Заўтра тваёй краіны», гэта сведчыць пра тое, што працоўныя групы, якія былі створаныя для ўзгаднення пазіцый датычна «саюзнай дзяржавы», так «ні да чаго і не дамовіліся».

– Ці тое, пра што яны дамовіліся, ніяк не задавальняе Пуціна. Таму прэзідэнтам даводзіцца ліквідаваць недапрацоўкі міністраў замежных справаў, працоўных групаў, прэм'ер-міністраў. Ну, і Расея прадаўжае ціснуць на беларускага прэзідэнта, які не згаворлівы ў многіх пытаннях. З іншага боку, Лукашэнка спрабуе праўдамі-няпраўдамі дамагчыся ад Расеі змякчэння падатковага манеўру і іншых непрыемнасцяў.

– Ці з'явіліся ў руках Пуціна новыя козыры для ціску на Лукашэнку?

– Калі б козыры з'явіліся, новых сустрэчаў не спатрэбілася б. Яны былі б проста выстаўленыя. Сілавы ціск ці ўльтыматумы, ад якіх Лукашэнка не мог бы адмовіцца, праходзілі б у цішыні, а не на такіх інтэнсіўных і частых сустрэчах.

– Якой тактыкі Лукашэнка будзе прытрымлівацца далей?

– Цяперашняя стадыя беларуска-расейскіх стасункаў – гэта гандаль. Хтосьці вылучае адны патрабаванні, іншы называе за іх адпаведны кошт, на гэты кошт не згаджаюцца, таму патрабаванні карэктуюцца. На кон пастаўленыя незалежнасць і суверэнітэт Беларусі. Гэта трэба разумець і браць да ўвагі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках