28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё больш расейцаў хочуць прадаць свой бізнэс

13
Усё больш расейцаў хочуць прадаць свой бізнэс

У Расеі расце колькасць аб'яваў пра продаж бізнэсу.

Пра гэта сведчыць статыстыка "Авіта", піша сайт finanz.ru. Паводле звестак сэрвісу, у красавіку-чэрвені 2019 года іх колькасць у параўнанні з другім кварталам папярэдняга года вырасла адразу на 27%. Колькасць ахвотных набыць сабе гатовы бізнэс вырасла на 6%.

На фоне росту прапановы сярэдні кошт гатовага бізнэсу, выстаўленага на продаж на "Авіта", знізіўся ў сярэднім на 8%. Паводле падлікаў аналітыкаў сэрвісу аб'яваў, кампанію "пад ключ" можна набыць цяпер у сярэднім за 3,05 млн руб. Самы высокі кошт пакупкі бізнэсу традыцыйна ў Маскве – 4,14 млн рублёў, за год яна павялічылася прыкладна на 1%.

Пры гэтым кошты ўпалі практычна ва ўсіх сегментах рынку і ў большасці рэгіёнаў краіны, сведчаць звесткі сэрвісу. Спад коштаў, назіраны ў большасці ўключаных у справаздачу "Авіта" гарадоў (15 з 23), не змог кампенсаваць нават тое, што ў некаторых з буйных гарадоў гатовы бізнэс прыкметна падаражэў (у Варонежы – на 37%, у Тальяці – на 35%, у Казані – на 32%).

Пры гэтым у шэрагу рэгіёнаў падзенне коштаў стала ў разы мацнейшым за сярэднерасейскае, паведамляе РБК. Так, у Санкт-Пецярбургу і Цюмені кошт гатовага бізнэсу на "Авіта" ўпаў у сярэднім на 25%, у Саратаве – на 24%, у Екацерынбургу і Ульянаўску – на 23%.

Што тычыцца сегментаў бізнэсу, то тут інтэнсіўнасць падзення коштаў прыкметна адрозніваецца. Так, кошт сярэдняй інтэрнэт-крамы за год упаў адразу на 39%, установы грамадскага харчавання – на 11%, вытворчай кампаніі – на 6%, сельгасбізнэсу – на 5%, а кампаніі, якая працуе ў сегменце забаваў, – на 2%. Адзінай катэгорыяй, кошты ў якой у сярэднім падраслі (+6%), стала катэгорыя "Іншае", якая ўключае кампаніі, якія не ўвайшлі ў восем асноўных галіновых групаў (акрамя названых – "Будаўніцтва", "Паслугі", "Гандаль").

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках