19 красавiка 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

Якім будзе надвор'е на тыдні

Прагноз надвор'я з 9 да 12 ліпеня.

На гэтым тыдні на надвор'е ў Беларусі ўплывацьмуць атмасферныя франты і прахалодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы. Чакаецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі. Тэмпература будзе на 3-6°С ніжэйшай за кліматычную норму, толькі да канца тыдня дажджоў стане менш, паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

На аўторак, 9 ліпеня, сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - +8...13°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе +15...21°С.

У сераду на большай частцы тэрыторыі рэспублікі дажджы, удзень месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -7...12°С, максімальная тэмпература ўдзень у рэспубліцы - не вышэй за +14...20°С.

У чацвер, 11 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Уначы ў асобных раёнах слабы туман. Удзень месцамі на ўсходзе краіны магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 8...13°С, максімальная тэмпература ўдзень - +15...22°С.

У пятніцу месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +5...12°С, максімальная тэмпература ўдзень - +13...20°С, месцамі на паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +21...22°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках