19 красавiка 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер РФ: Кошт газу для Беларусі будзе абмяркоўвацца пасля перамоў аб «інтэграцыі»

24
Віцэ-прэм'ер РФ: Кошт газу для Беларусі будзе абмяркоўвацца пасля перамоў аб «інтэграцыі»

Дзмітрый Козак заявіў, што перамовы аб «інтэграцыі» ўжо ідуць.

Расея і Беларусь пакуль не пачыналі абмяркоўваць кошт газу з 2020 года, спачатку павінна быць разгледжанае пытанне аб паглыбленні «інтэграцыі», заявіў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле ягоных слоў, перамовы аб «інтэграцыі» ўжо ідуць. Пасля іх заканчэння будзе зразумела, як стораны будуць збліжаць рынкі газу і ці будзе створаны адзіны або агульны рынак газу. Козак выказаў надзею, што пастанова будзе выпрацаваная найбліжэйшым часам.

3 ліпеня прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў, што абмяркуе пытанні інтэграцыі з Лукашэнкам 18 ліпеня ў Пецярбургу.

Масква і Менск у канцы 2018 года пастанавілі стварыць працоўную групу для ўрэгуляванні праблемных пытанняў і развіцця «інтэграцыі». Яе ўзначалілі кіраўнікі эканамічных устаноў дзвюх краін Максім Арэшкін і Дзмітрый Круты.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках