23 красавiка 2024, aўторак, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі біблейскі горад часоў цара Давіда

Навукоўцы знайшлі біблейскі горад часоў цара Давіда

Адкрыццё зраблі ізраільскія археолагі.

Ізраільскія археолагі мяркуюць, што яны здолелі знайсці філістымлянскі горад Цыклаг, які ўзгадваецца ў біблейскіх тэкстах, дзе Давід хаваўся ад пераследу цара Саўла, паведамляе ria.ru.

Падчас раскопак на поўдні краіны даследчыкі з Габрэйскага ўніверсітэта Ерусаліма, універсітэта Макуоры з Сіднэя і Управы старажытнасцяў Ізраіля выявілі руіны паселішча філістымлян, а па-над імі - пазнейшыя пабудовы і артэфакты часоў праўлення Давіда са слядамі спусташэння.

«У пошуках Секелагу былі адпрацаваныя 12 розных версій. <...> Але ў аніводным з гэтых месцаў не было прыкмет філістымлянскіх паселішчаў і паселішчаў эры цара Давіда, якія змянялі адно другога. Яны знайшліся толькі падчас раскопак у Хірбет ар-Раі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У філістымлянскім пласце, датаваным XII-XI стагоддзямі да нашай эры, навукоўцы выявілі рэшткі масіўных камяніц, прылады працы, посуд і алейныя лямпы, у якіх апазналі схаваныя пад масніцамі дары багам.

«Над рэшткамі філістымлянскага горада выявілася сельскагаспадарчае паселішча часоў цара Давіда - пачатку X стагоддзя да нашай эры. Яго гісторыю абарваў моцны пажар, які знішчыў пабудовы. У розных памяшканнях былі знойдзеныя блізу сотні цэлых керамічных сасудаў», - апісваюць навукоўцы свае знаходкі.

Цыклаг не раз згадваецца ў старазапаветных тэкстах. Цар Гэфскі Анхус дазволіў жыць у мястэчку Давіду, калі той ратаваўся ад цара Саўла. Адгэтуль жа Давід адправіўся ў Хеўрон, дзе сам быў памазаны на царства. Акрамя таго, у Бібліі апісваецца набег на Цыклаг амалікецянаў, якія спалілі яго і ўзялі ў палон жыхароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках