17 лiпеня 2019, Серада, 4:36
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Бананы падаражэлі на 73%

39

Як паўплывала дэнамінацыя на кошты праз тры гады.

Журналісты onliner.by наважылі паглядзець, як менавіта выраслі кошты пасля дэнамінацыі, і ўзялі за аснову іх жа даследаванне - яго правялі ў 2016 годзе. Праз амаль тры гады журналісты зноў адправіліся ў краму, каб паглядзець, што і якім коштам прапануюць цяпер.

Некаторых пазіцый са спісу ў краме не было. Так што журналісты параўноўвалі толькі тыя, што апынуліся ў наяўнасці.

Амаль тры гады таму літр колы каштаваў 1,23 рубля. Цяпер - 1,57. Што больш на 34 капейкі. Значыць, Coca Cola падаражэла на 28%.

Кілаграм эквадорскіх бананаў каштаваў 1 рубель 90 капеек. Сёння садавіна таго ж паходжання каштуе 3,29 рубля. Гэта рэкордны паказчык у падборцы: бананы падаражэлі на 73%.

Раней літр воцату каштаваў 1,25 рубля. Цяпер кошт такога прадукту падняўся да 1,53. Вынік: бутэлька падаражэла на 28 капеек.

За літр апельсінавага нектару калісьці прасілі 1,36 рубля. Сёння яго можна купіць за 2,04 рубля - сок падаражэў на 68 капеек. Розніца складае 50%.

Журналісты бралі аўсянку «Валожынку» па 1,25 рубля. Сёння такі ж пачак каштавацьме 1,49. Розніца паміж коштамі складае 24 капейкі. Бачым, што рост склаў 19%.

Літр малака тлустасцю 1,5% крама прадавала за 1,1 рубля. Цяпер яго можна знайсці за рубель 16 капеек. Атрымліваецца, прадукт падаражэў на 6 капеек. Кошт вырас на 5%.

Ідзем далей. На чарзе зялёны гарошак. Дакладна такую ж фірму журналісты не знайшлі, затое адшукалі іншую. У 2016 годзе гарошак каштаваў 85 капеек. Выбар спыніўся на фірме, якая прапануе купіць яго за 1,84 рубля.

Дзясятак яек у 2016 годзе мы маглі набыць за 1,41 рубля. Сёння такі трук не пройдзе - давядзецца даставаць яшчэ 33 капейкі. Нават на «акцыі» тавар даражэйшы. Вынік: яйкі падаражэлі на 23%.

Хрэн. Вось гэты аддавалі з прылаўкаў за 1,42 рубля. Тут нечаканы вынік: кошты сапраўды засталіся ранейшымі.

Пакунак локшыны калісьці вабіў коштам 1,12 рубля. Цяпер за яго просяць 1 рубель 27 капеек. Робім высновы: кошт падскочыў на 13%.

За тры ўпакоўкі вермішэлі «Мівіны» мы аддавалі 1 рубель 8 капеек. Цяпер яны каштуюць 1,23 рубля. Гэта больш на 15 капеек. Рост - 14%.

Сёння кілаграм мукі «Сталічны млын» каштуе 1,36 рубля, амаль тры гады таму за яго прасілі рубель дзевяць капеек. Значыць, мука падаражэла на 25%.

На чарзе — рагачоўскае згушчанае малако. Глядзім: у 2016 годзе за слоік прасілі 1,46 рубля. Сёння ж за яе трэба аддаць 2 рублі 30 капеек. Рост склаў 57,5%.

Сухары калісьці каштавалі 1 рубель 20 капеек. Мы не змаглі знайсці ў краме тую ж марку, так што арыентуемся на падобную - цяпер яны б каштавалі 1,37 рубля.

Батон калісьці каштаваў 1 рубель 16 капеек. Сёння ён каштавацьме 1 рубель 27 капеек. Падаражанне у наяўнасці — 9%.

Набор зеляніны ў 2016 годзе можна было купіць за 98 капеек. Сёння ён каштуе 1,32 рубля. Рост у кошце - 35%.

У 2016 годзе пачак 12%-га тварагу можна было купіць за 98 капеек. Цяпер сітуацыя іншая: прадукт масай 180 г аддаюць за 1,31 рубля. Тварог падаражэў на 34%.

Упакоўка паштэту з грыбамі абыходзілася нам у рубель 36 капеек. Сёння такі прадукт можна купіць за 1,24 рубля.

Маянэз «Правансаль» у 2016 годзе каштаваў 1 рубель і 5 капеек. Цяпер за пачак просяць на чатыры капейкі менш. Вось і прыемны паказчык: маянэз патаннеў на 4%.

Раней мыла Nivea ўдавалася купіць за рубель 40 капеек. Цяпер такое ж абыходзіцца 1,73 рубля. Высновы: яно падаражэла на 23,5%.

Салата з кальмарамі ад «Санта Брэмар». Раней мы бралі яе за 1 рубель 29 капеек. Сёння такая ж каштуе 1,64 рубля. Гэта больш на 27%.

Восем кубікаў Maggi ў 2016 годзе мы куплялі за 1 рубель 20 капеек. Сёння набор з іх на 30 капеек даражэйшы - 1,50 рубля. Гэта вышэй на 25%.

Кансервы са свініны з бульбай можна было купіць за 1 рубель 16 капеек. Цяпер такі прадукт каштуе ў 2,97 рубля.

Цукеркі Lindor абыходзіліся нам у 39,94 рубля за кілаграм. Сёння іх можна набыць за 59,90 рубля. Гэта даражэй на 49%.

Пяць шарыкавых асадак у 2016 годзе каштавалі 1 рубель 23 капейкі. Сёння падобны набор каштуе даражэй: яго кошт складае 1 рубель 90 капеек.

Сродак для мыцця посуду «Міф» каштаваў 1 рубель 53 капейкі. Яго цяперашні кошт - 2 рублі 3 капейкі. Значыць, прадукт падаражэў на 32%.

Чатыры рулоны туалетнай паперы мы знаходзілі за 1 рубель 76 капеек. Сёння набор каштуе 2,16 рубля. Рост кошту - 22%.

У 2016 годзе адна лямпачка каштавала 98 капеек. У 2019-м кошт не памяняўся - бачым на прылаўку тыя ж 98 капеек.

Падводзім вынікі. У падборцы лідарам падаражання сталі бананы (73%), апельсінавы сок (50%) і шакаладныя цукеркі Lindor (49%).

Для зручнасці прыводзім табліцу. Кошты ў ёй пазначаны ў беларускіх рублях.

Товар 2016 г. 2019 г.
Кола 1,23 1,57
Уксус 1,25 1,53
Сок 1,36 2,04
Овсянка 1,25 1,49
Молоко 1,1 1,16
Горошек 0,85 1,84
Яйца 1,41 1,74
Хрен 1,42 1,42
Макароны 1,12 1,27
3 пачки вермишели

«Мивина»

1,08 1,23
Мука, 1 кг 1,09 1,36
Сгущенка 1,46 2,30
Сухарики 1,20 1,37
Батон 1,16 1,27
Набор зелени 0,98 1,32
Творог 0,98 1,31
Паштет 1,36 1,24
Майонез 1,05 1,01
Мыло Nivea 1,40 1,73
Салат с кальмарами 1,29 1,64
Кубики Maggi 1,20 1,50
Консервы 1,16 2,97
Конфеты Lindor, 1 кг 39,94 59,90
Набор ручек 1,23 1,90
Ср-во для мытья

посуды «Миф»

1,53 2,03
Набор туалетной

бумаги

1,76 2,16
Лампа накаливания 0,98 0,98