24 красавiка 2024, Серада, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даход 100 найбагацейшых чыноўнікаў РФ за год перавысіў $1 мільярд

9
Даход 100 найбагацейшых чыноўнікаў РФ за год перавысіў $1 мільярд

Экспэрты склалі ўражальны рэйтынг даходаў расейскіх дзяржслужбоўцаў і дэпутатаў.

Рэйтынг даходаў дзяржслужбоўцаў і дэпутатаў паводле версіі расейскага выдання Forbes узначаліў Павел Антаў - дэпутат заканадаўчага сходу Уладзімірскай вобласці, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак Forbes, ягоны афіцыйны даход за 2018 год склаў блізу 10 мільярдаў расейскіх рублёў. Антаў - заснавальнік групы кампаній «Уладзімірскі стандарт».

Рэйтынг Forbes «Улада і грошы» заснаваны на звестках падатковых дэкларацый за 2018 год.

Першыя тры месцы ў рэйтынгу займаюць дэпутаты рэгіянальных заканадаўчых сходаў. Сярод членаў Савета Федэрацыі на першым месцы - суўладальнік «Акіянрыбфлоту», аднаго з найбуйнейшых рыбапрамысловых прадпрыемстваў Камчаткі, Валерый Панамароў, які прадстаўляе ў верхняй палаце парламента Камчацкі край (у агульным рэйтынгу ён на 4-м месцы). Сярод дэпутатаў Дзярждумы на першым месцы дэпутат ад «Адзінай Расеі» Рыгор Анікееў з прыбыткам, большым за 2,3 млрд рублёў. Сярод губернатараў - першы кіраўнік Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. З прыбыткам, большым за 1 млрд рублёў, ён замыкае першую дзясятку спісу Forbes.

Усяго 100 найбагацейшых чыноўнікаў і дэпутатаў Расеі за 2018 год афіцыйна зарабілі больш за 1 мільярд даляраў.

Як адзначае Forbes, многія ўдзельнікі патрапілі ў спіс, дзякуючы высокаму ўзроўню даходаў мужа і жонкі. Сярод найбагацейшых жонак чыноўнікаў і дэпутатаў выявіліся і публічныя асобы, такія як Таццяна Наўка (жонка прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова). Яе даход 218 мільёнаў рублёў пры прыбытку ўсёй сям'і 231 мільён.

Forbes таксама падрыхтаваў асобны рэйтынг даходаў прадстаўнікоў сілавых структур. Яго ўзначальвае намеснік міністра абароны РФ Цімур Іваноў, даходы сям'і якога перавысілі 130 мільёнаў рублёў. Як нагадвае Forbes, у чэрвені 2019-га выданне «Праект» абвінаваціла сям'ю Іванова ва ўтойванні шэрагу аб'ектаў элітнай нерухомасці коштам сотні мільёнаў рублёў. Ягоных каментароў пакуль не было.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках