18 красавiка 2024, Чацвер, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлі з'явілася новае цуда свету

2
На Зямлі з'явілася новае цуда свету

Брытанская абсерваторыя Джодрэл-Бэнк увайшла ў спіс аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Абсерваторыя Джодрэл-Бэнк стала першай у гісторыі астранамічнай станцыяй, якая атрымала такі статус. Яна ўтрымлівае некалькі радыётэлескопаў і з'яўляецца часткай астрафізічнага цэнтра Манчэстэрскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). Абсерваторыя адыгрывае важную ролю ў даследаваннях метэораў, квазараў, пульсараў, мазераў і гравітацыйных лінзаў, а таксама прымае актыўны ўдзел ва ўдасканаленьні касмічных апаратаў з самага пачатку касмічнай эры, паведамляе «Папулярная механіка».

Заяўка на ўключэнне Джодрэл-Бэнк ў спіс аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА была пададзеная яшчэ ў 2010 годзе - амаль адначасова са Стоўнхэнджам, Вялікім кітайскім мурам і горадам інкаў Мачу-Пікчу. Галоўная славутасць абсерваторыі - радыётэлескоп імя Ловэла. На момант пабудовы ў 1957 годзе ён быў найбуйнейшым у свеце парабалічным рэфлекторным тэлескопам, а цяпер займае трэцяе месца паводле дыяметру люстэрка (76 метраў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках