24 жнiўня 2019, Субота, 17:45
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Польшча адзначае 75-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання

5
Польшча адзначае 75-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання
Фота: PAP/Rafał Guz

Варшаўскае паўстанне было найбуйнейшым узброеным выступам падполля ў акупаванай Еўропе.

Напярэдадні 75-й гадавіны Варшаўскага паўстання 1944 года ў Варшаве каля помніка героям збройнага антынямецкай подзвігу на Плошчы Красіньскіх у сераду, 31 ліпеня, адбыліся памятныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў, прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага, а таксама міністра замежных спраў Нямеччыны Хайка Мааса. Пад кіраўніцтвам палявога біскупа Войска Польскага Юзэфа Гуздэка было праведзенае ўрачыстае набажэнства, у якім удзельнічалі тысяч жыхароў і гасцей польскай сталіцы, паведамляе Польскае радыё.

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Варшаўскае паўстанне было не толькі узброеным подзвігам, але і ідэяй. Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што Варшаўскае паўстанне ўспыхнула ў выніку гневу і бунту палякаў супраць нямецкага акупанта.

Міністр замежных спраў Нямеччыны, які знаходзіцца з візітам у Варшаве, Хайка Маас сказаў, што Нямеччына адчувае маральную адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і пакуты, прычыненыя палякам ды іншым нацыям.

«Пакуты, прычыненыя немцамі польскаму народу напаўняюць нас сорамам. Гэта пакуты, якія палякам давялося выпрабаваць тут, у Варшаве, і ва ўсёй краіне. Гэта закранае многіх немцаў і мяне асабіста. Хачу пра гэта выразна завіць», - адзначыў падчас знаходжання ў Варшаве кіраўнік нямецкай дыпламатыі Маас.

Варшаўскае паўстанне, якое пачалося 1 жніўня 1944 гады, было найбуйнейшым узброеным выступам падполля ў акупаванай немцамі Еўропе. У ім удзельнічала блізу 40 тысяч паўстанцаў, перш за ўсё байцы падпольнай Арміі Краёвай.

Планаванае на некалькі дзён паўстанне доўжылася больш за два месяцы і скончылася падпісаннем пагаднення аб капітуляцыі. Падчас баёў на вуліцах Варшавы загінула блізу 18 тысяч паўстанцаў, а 25 тысяч атрымалі рану. Было забіта блізу 180 тысяч мірных жыхароў польскай сталіцы. Варшава была планамерна разбураная немцамі. Страты немцаў складалі блізу 16 тысяч чалавек забітымі, 9 тысяч параненых.