28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія шаманы пачалі праводзіць абрады для спынення лясных пажараў

17
Расейскія шаманы пачалі праводзіць абрады для спынення лясных пажараў
ФОТА: КРАСНАЯРСКІ ЛЕСАПАЖАРНЫ ЦЭНТР

Шаманы заявілі, што «выклічуць дажджы ў найбліжэйшыя дні».

Шаманы карэнных народаў Расеі праводзяць абрады, якія выклікаюць дождж, каб патушыць лясныя пажары ў Сібіры. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка карэнных народаў ХМАО, вядомага фалькларыста Цімафея Малданава.

«Пачалі праводзіць абрады ўчора [у сераду], плануем выклікаць дождж у найбліжэйшыя дні. Да нас падключыліся шаманы многіх народаў, адгукнуліся ненцы, даўганы, мары, комі, якуты», - цытуе Малданава «Інтэрфакс».

Раней Малданаў на сваёй старонцы ў сацсетцы заклікаў шаманаў карэнных народаў правесці абрады для абароны лясоў, падпаленых у Краснаярскім краі, Іркуцкай вобласці і іншых рэгіёнах.

«У выніку выгарання лясоў паніжаецца ўзровень залягання грунтавых вод, можа быць дэфіцыт прэснай вады, людзям і жывёлам цяжка дыхаць, пад пагрозай шматлікія лясныя пасёлкі, губляецца ўраджай дзікаросаў, знішчаюцца многія віды жывёл і раслін. Праявіце дзяржаўнае мысленне, абароніце нашы лясы, нашу ваду, наша здароўе!» - звярнуўся ён да шаманаў.

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з ляснымі пажарамі ўведзены на ўсёй тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага краю, а таксама ў двух раёнах Бураціі і адным раёне Якуціі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках